Экватарыяльная Гвінея
Экватарыяльная Гвінея, Рэспубліка Экватарыяльная Гвінея (ісп.: República de Guinea Ecuatorial) — дзяржава ў цэнтральнай частцы Афрыцы. Уключае мацерыковую частку — Рыа-Муні (26 тыс. км²) і астравы Анабон і Біёка ў Гвінейскім заліве. Мяжуе на поўначы з Камерунам, на поўдні і паўднёвым усходзе — з Габонам. Сталіца — Малаба, размешчаная на востраве Біёка (раней Фернанда-По). Насельніцтва складае 504 тысячы чалавек (2009)[2]. ГісторыяКраіна атрымала незалежнасць ад Іспаніі ў 1968 годзе. Тады ж першым прэзідэнтам абралі Франсіска Нгема, які дагэтуль працаваў клеркам у каланіяльнай адміністрацыі. Пасля абрання Нгуэма кінуў у астрог свайго суперніка ў выбарах Баніфацыя Эду, які і скончыў там сваё жыццё. Пазней Францыска Нгуэма адправіў у выгнанне 70 тысячаў іспанцаў, у якіх адабраў маёнткі дзеля ажыццяўлення сацыялістычнага шляху развіцця. У выніку ў 1975 годзе былі зачыненыя школы, бо не засталося настаўнікаў. Урад забараніў ужываць слова «інтэлігенцыя», а потым і дзейнасць каталіцкай царквы. Святароў пачалі забіваць, часта іх нават укрыжоўвалі. У выніку пашырэння катаванняў і забойстваў на астатніх жыхароў краіны (людзей забівалі жалезнымі прутамі, закопвалі жывымі ці катавалі голадам у астрогах і працоўных лагерах), паводле міжнародных арганізацый, загінула больш за 60 тысячаў. Тым часам, жонка Францыска Нгуэмы ўцякла за мяжу. Каб людзі не маглі ўцякаць з краіны, Нгуэма загадаў знішчыць усе караблі і рыбацкія лодкі. Ён таксама збіраў чарапы сваіх ворагаў, а галовы забітых вывешваліся па вуліцах. Дзяржаўны скарб перанеслі ў родную вёску Францыска Нгуэмы, дзе ён складваў грошы проста на зямлю ў сваім жытле[2]. Пераварот адбыўся ў 1979 годзе, а да ўлады прыйшоў пляменнік Францыска Нгуэмы Тэадора Нгема. Самога дыктатара расстралялі разам з бліжэйшымі паплечнікамі. Прыгавор выканалі мараканцы, бо мясцовыя вайскоўцы верылі ў яго надзвычайныя сілы. Пры Тэадоры Нгуэме на ўзбярэжжы краіны адкрылі залежы нафты, што ператварыла Экватарыяльную Гвінею ў аднаго з найбуйнешых экспарцёраў нафты ў Афрыцы. Аднак увесь прыбытак ад экспарту ідзе ў кішэню Тэадора Нгуэмы і яго сям’і[2]. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia