Сцяпан Аляксандравіч Пуціла
Сцяпан Аляксандравіч Пуціла (псеўд. Сцяпан Святлоў, нар. 27 ліпеня 1998 г. у Мінску) — беларускі журналіст, аўтар папулярных грамадска-палітычных каналаў у Беларусі з агульнай назвай «NEXTA»[1]. Біяграфія![]() Сын журналіста Аляксандра Пуцілы, які раней працаваў спартыўным каментатарам Белтэлерадыёкампаніі, а пасля аглядальнікам спартыўных навін на тэлеканале «Белсат» у Польшчы[2]. Вучыўся ў Сеніцкай сярэдняй школе імя Янкі Купалы[3], пасля чаго скончыў Беларускі гуманітарны ліцэй імя Якуба Коласа, пазбаўлены афіцыйнага статусу навучальнай установы. Пра сваю альма-матар Сцяпан Пуціла сказаў[4]:
Атрымаў вядомасць па назве свайго Ютуб-канала, стаў адным з самых папулярных беларускіх грамадска-палітычных блогераў. У лютым 2018 года супраць Сцяпана Пуцілы спрабавалі завесці крымінальную справу паводле артыкула 368 КК РБ «Абраза прэзідэнта» за ролікі на YouTube, нібыта па скарзе невядомай грамадзянкі. З таго часу ён не наведвае Беларусь[5]. У сакавіку 2019 атрымаў Нацыянальную прэмію за абарону правоў чалавека імя Віктара Івашкевіча[6]. Жыве ў Польшчы[7], дзе скончыў вучобу. З восені 2018 года вядзе праграму інфармацыйна-забаўляльную праграму «Суб’ектыў» на тэлеканале «Белсат»[8]. У 2020 годзе Пуціла разам з іншымі прадстаўнікамі беларускага дэмакратычнага руху атрымаў прэмію Сахарава[9]. 3 мая 2023 года Мінскі абласны суд завочна прыгаварыў Пуцілу да 20 гадоў калоніі[10]. Публічная дзейнасцьПублічную дзейнасць пачаў у кастрычніку 2015 года, стварыўшы канал NEXTA на YouTube. Асноўны напрамак — «забаўляльны, інфармацыйны або музычны кантэнт»[11]. Найбольш папулярнае відэа — «Их ждёт смертная казнь» пра чарговы смяротны прысуд у Беларусі: 5,3 млн праглядаў[12]. Першае відэа — песня «Выбора нет», прымеркаваная да прэзідэнцкіх выбараў з заклікам да іх байкоту[13]. Спецслужбы амаль адразу ж зацікавіліся асобай блогера: прыходзілі, сярод іншага, у школу, высвятлялі, хто ён такі ды адкуль узяўся[14]. У 2017 годзе ўдзельнічаў у некалькіх акцыях пратэсту, у тым ліку ў родапачынальніку Маршаў недармаедаў — «Маршы абураных беларусаў» 17 лютага 2017 года, з якога вёў стрым-трансляцыю ў Periscope . Выпусціў некалькі відэаролікаў, прысвечаных пратэстам у Беларусі[14]. З восені 2018 года актыўна вядзе канал у Telegram[7]. Частка інфармацыі публікуецца ў дадатковым канале NEXTA Live, разлічаным на менш важныя навіны[15]. Аўдыторыя пашырылася ў тым ліку дзякуючы інсайдам з МУС Беларусі[16]. Былы міністр унутраных спраў Ігар Шуневіч перад сваёй адстаўкай заявіў, што выкрыў крыніцы Telegram-канала NEXTA[17], аднак блогер гэтую заяву абвергнуў[18]. З верасня 2018 года робіць праграму «Суб’ектыў» для тэлеканала «Белсат»[19]. Стужка блогера «Лукашэнка. Крымінальныя матэрыялы» ў 2019 годзе праз суткі пасля публікацыі трапіла ў трэнды беларускай лакалізацыі інтэрнэт-сэрвіса YouTube, затым прызнана ў Беларусі экстрэмісцкім матэрыялам[20]. Фільмаграфія
Гл. таксамаЗноскі
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia