Сцяпан Антонавіч Калінкоўскі
Сцяпан Антонавіч Калінкоўскі (1 чэрвеня 1918, вёска Даколь, Глускі раён, Магілёўская вобласць — 26 студзеня 1945) — Герой Савецкага Саюза. БіяграфіяЗ першых дзён вайны на фронце, ваяваў на Паўночна-Заходнім, 1-м Украінскім, 1-м Беларускім франтах. Механік-вадзіцель танка старшы сяржант С. А. Калінкоўскі вызначыўся пры вызваленні Польшчы. Пры наступленні зімой 1945 года ў складзе экіпажа знішчыў 2 варожыя мінамётныя батарэі, 120 павозак і 11 аўтамашын з боепрыпасамі, многа жывой сілы праціўніка. 22 студзеня 1945 года ў час правядзення разведкі экіпаж яго танка ўварваўся ў населены пункт Кольмар, перарэзаў шлях варожаму чыгуначнаму эшалону і захапіў склады. 23 студзеня авалодаў пераправай цераз Нотаць і ўтрымліваў яе да падыходу падмацавання. 26 студзеня С. А. Каліноўскі загінуў. 24 сакавіка 1945 г. быў пасмяротна ўдастоены звання Героя Савецкага Саюза. ПамяцьНавечна занесены ў спісы вайсковай часці. Яго імем названа вуліца ў Глуску. ЗноскіЛітаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia