Сцяпан Мацвеевіч Валансевіч
Сцяпан Мацвеевіч Валансевіч (руск.: Степан Матвеевич Волонсевич; 1878, Кобрын? — 23 студзеня 1942, Ленінград) — архітэктар. БіяграфіяНарадзіўся ў 1878 годзе, верагодна, у Кобрыне, у сям’і Мацвея Юзафавіча Валансевіча (каля 1830 — пасля ліпеня 1912)[1]. У 1896—1901 гадах вучыўся ў Інстытуце грамадзянскіх інжынераў у Пецярбургу. Па рэкамендацыі дырэктара Інстытута быў запрошаны, відаць, у якасці стажыроўкі, наглядаць за будаўніцтвам Іаана-Прадцечанскага сабора ў Зарайскім крамлі[2]. Паводле іншых звестак скончыў Інстытут у 1908 годзе і з’ехаў працаваць у г. Мінск[3]. Архітэктар Віленскай навучальнай акругі да 1914 года. Надворны саветнік (1912). Член Віленскага мастацкага таварыства[4], Паўночна-Заходняга аддзела Імператарскага Рускага геаграфічнага таварыства. У 1914 г. вярнуўся ў Пецярбург і стаў галоўным архітэктарам Раждзественскага (затым Смольнінскага) раёна. Пасля заканчэння грамадзянскай вайны працаваў у Хімпраекце да 1927 г., а з 1927 па 1931 гг. быў галоўным архітэктарам Выбаргскага раёна пры Выбаргскім райвыканкаме. У той час архітэктары раёнаў вырашалі даволі шырокае кола пытанняў па рэгуляванні будаўніцтва — пазней частка гэтых работ стала выконваць архітэктурна-планіровачнае ўпраўленне Ленгарвыканкама[3]. У 1930-х гг. працаваў над рэканструкцыяй цэнтра Пецяргофа, над яго добраўпарадкаваннем. Займаўся праектамі вуліц, праектаваў і будаваў асобныя невялікія будынкі. Удзельнічаў у шэрагу архітэктурных конкурсаў, у прыватнасці, на праект помніка У. І. Леніну ў Ленінградскім гандлёвым порце[3]. Памёр ад знясілення 23 студзеня 1942 года ў блакадным Ленінградзе. Пахаваны на Вялікаохцінскіх могілках у Ленінградзе[1]. Вядомыя праекты![]() ![]()
Сям’яУ першым шлюбе з Яўгеніяй Аліфер (пам. не пазней за 1924 г.). З ёй дзеці[1]:
У другім з лютага 1924 года з Верай Аляксандраўнай Валансевіч (1898, Мінск — 1963, Ленінград). З ёй дзеці[1]:
Ягоны пляменнік Дзмітрый Іванавіч Валансевіч (1906—1978) стаў праваслаўным архіепіскапам Кіраўскім і Слабадскім[1]. Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia