Сцяпан Паўлавіч Мельнік
Сцяпан Паўлавіч Ме́льнік[1] (руск.: Степан Павлович Мельник; 13 жніўня 1883 — 28 чэрвеня 1938) — вучоны, батанік і лесавод, доктар біялагічных навук (1935), член-карэспандэнт Акадэміі навук БССР (1936), прафесар (1923). БіяграфіяНарадзіўся ў сяле Засулле Лохвіцкага павета Палтаўскай губерні (сучасны Лохвыцкі раён Палтаўскай вобласці Украіны). У 1911 годзе скончыў Пецярбургскі лясны інстытут (сучасны Санкт-Пецярбургскі дзяржаўны лесатэхнічны ўніверсітэт). З 1914 па 1919 год выкладаў у Харкаўскім інстытуце сельскай і лясной гаспадаркі. З 1923 года ў Горацкім сельскагаспадарчым інстытуце на пасадзе прафесара кафедры агульнага лесаводства. У 1926—1930 гадах займаў пасаду дырэктара Цэнтральнай лясной доследнай станцыі БССР. У 1933—1938 гадах — дырэктар Цэнтральнага батанічнага сада Акадэміі навук БССР[2]. 28 лютага 1938 года быў арыштаваны органамі НКУС БССР і ў гэтым жа годзе расстраляны[3]. Рэабілітаваны ў 1957 годзе. Навуковая дзейнасцьАўтар навуковых прац па лесаводстве, дэндралогіі, феналогіі. Распрацаваў праграмы і інструкцыі па лесафеналагічных назіраннях, правёў тыпалагічнае вывучэнне лясоў БССР. Таксама займаўся даследаваннем паркаў і іншых дэндралагічных аб’ектаў. Аўтар 70 навуковых прац, у тым ліку 4 манаграфій[3]. Сярод іх:
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia