Сцяпан Рыгоравіч Аўсянікаў
Сцяпан Рыгоравіч Аўсянікаў (27 ліпеня 1922 в. Папкі, Рагачоўскі павет, Гомельская губерня — 10 мая 1983) — беларускі эканаміст. Доктар эканамічных навук (1973), прафесар (1974). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. БіяграфіяНарадзіўся 27 ліпеня 1922 года ў в. Папкі Рагачоўскага павета Гомельскай губерні (цяпер — Жлобінскі раён Гомельскай вобласці). Скончыў Усесаюзны завочны інстытут савецкага гандлю (улікова-эканамічны факультэт, 1955). Працаваў у Міністэрстве сельскай гаспадаркі Беларускай ССР (з 1951, начальнік аддзела бухгалтарскага ўліку ў калгасах), Беларускім дзяржаўным інстытуце народнай гаспадаркі імя В. У. Куйбышава (з 1955, улікова-эканамічны факультэт, кафедра бухгалтарскага ўліку і аналізу ў сельскай гаспадарцы, прафесар, загадчык кафедры, дэкан факультэта). Навуковыя інтарэсы: тэорыя і практыка бухгалтарскага ўліку і аналізу сельскагаспадарчых прадпрыемстваў. УзнагародыЗванне «Заслужаны эканаміст Беларускай ССР» (1972) і інш. Бібліяграфія
ЗноскіЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia