Сцяпан Сцяпанавіч Клімянкоў
Сцяпан Сцяпанавіч Клімянкоў (нар. 23 красавіка 1945, в. Вялікая Сліва, Слуцкі раён, Мінская вобласць) — беларускі спецыяліст у галіне парашковай металургіі. Доктар тэхнічных навук (1992), прафесар (1992). БіяграфіяСкончыў Беларускі політэхнічны інстытут (спецыяльнасць «Машыны і тэхналогіі апрацоўкі металаў ціскам», 1967; аспірантура, 1974). Працаваў на Барысаўскім эксперыментальным заводзе мебельнай фурнітуры «Пралетарскі молат» (1968—1971, інжынер-канструктар), Віцебскім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце (з 1974, механіка-тэхналагічны факультэт, кафедра «Машыны і тэхналогіі высокаэфектыўных працэсаў апрацоўкі», з 1980 — загадчык кафедры, са снежня 2016 — кафедра «Тэхналогія і абсталяванне машынабудаўнічай вытворчасці», прафесар). Навуковыя інтарэсы: апрацоўка металаў ціскам; парашковая металургія; кампазіцыйныя матэрыялы; машынабудаванне. УзнагародыГанаровыя граматы Віцебскага абласнога камітэта КПБ (1989), Міністэрства вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі БССР (1981, 1982), Міністэрства адукацыі і навукі Рэспублікі Беларусь (1995), Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (2005), Віцебскага гарадскога выканаўчага камітэта (2005, 2015) і інш. ЗноскіЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia