Сядзібна-паркавы комплекс Ляжэнскіх (Аранчыцы)
Сядзі́бна-па́ркавы ко́мплекс Ляжэ́нскіх — былая сядзіба ў вёсцы Аранчыцы (цяпер у Пружанскім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі). ГісторыяПершую сядзібу збудавалі ў 1560 годзе тагачасныя ўладальнікі Аранскія, ад якіх атрымала назву вёска Аранчыцы. Пазней маёнтак перайшоў да Іжыцкіх, а пасля ў якасці пасагу панны Дэрамер дастаўся Ігнацыю Ляжэнскаму, афіцэру паўстання Касцюшкі. Магіла Юзэфы Ляжэнскай (у дзявоцтве Дэрамер) дагэтуль знаходзіцца на каталіцкіх могілках Пружан. Па Ігнацыі Ляжэнскім уласнікамі маёнтку і двару ў Аранчыцах былі:
Па прыходзе бальшавікоў у 1939 годзе маёнтак быў разрабаваны. У 1943 годзе двор быў падпалены партызанскім аддзелам Арміі Краёвай пад камандаваннем капітана Войцеха Збілюта (польск.: Wojciech Zbilut) падчас сутычкі з немцамі і згарэў дашчэнту. АпісаннеДвор у Аранчыцах быў прамавугольны, 20x7 м. Дах гонтавы. З адваротнага боку хаты знаходзілася адкрытая веранда. Ганак падтрымлівалі 4 мураваныя калоны. Маёнтак меў 2 стайні, каменны і драўляны хлявы, кароўнік, стадолу, хату на 4 сям'і, флігель[2]. Сядзібу атачаў парк плошчай 200x300 м з рыбнымі ставамі, пляжам і дзвюма алеямі. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia