Вёска
Аранчыцы
Аранчыцы на карце Беларусі ±
|
|
Ара́нчыцы[2] (трансліт.: Arančycy, руск.: Оранчицы) — вёска ў Пружанскім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Лінаўскага сельсавета. За 12 кіламетраў на поўнач ад Пружан, 75 кіламетраў ад Брэста. Чыгуначная станцыя на лініі Мінск-Брэст.
Этымалогія назвы
Паводле пружанскай гісторыка і краязнаўцы Веры Церахавай, назва вёскі паходзіць ад роду Аранскіх, якія пасяліліся тут у XVI стагоддзі, а іхняё найменне ў сваё чаргу паходзіць ад роду дзейнасці, якім яны займаліся — «араць»[3].
Гісторыя
Падчас караля Жыгімонта Аўгуста Аранскія залажылі тут маёнтак і ў 1560 годзе збудавалі драўляны палац на цагляным падмурку. Па ймю ўласнікаў мясцовасць атрымала назву Аранчыцы. Пазней маёнтак перайшоў да Іжыцкіх, а пасля ў якасці пасагу дастаўся Ігнацыю Ляжэнскаму, афіцэру паўстання Касцюшкі. Яго партрэт у мундзіры паручніка пешай літоўскай гвардыі вісеў у Аранчыцах да 1939 года[4].
За расійскім часам — у Ліноўскай воласці Пружанскага павета Гродзенскай губерні, з вёскай Лінёўка 487 дзесяцін, царква[5]. Маёнтак[6] Утгафаў Лінёва, 869 дзесяцін[7]. У 1886 годзе ў вёсцы 384 жыхары, 38 двароў, праваслаўная царква, піцейны дом. Паводле перапісу 1897—523 жыхары, 73 двары. На пачатку XX стагоддзя 429 жыхароў.
У 1906 годзе адбылося хваляванне сялян Аранчыцаў і вакольных вёсак, жорстка здушанае ўладамі, 20 чалавек кінутыя ў турму.
За польскім часам — вёска[8] і фальварак у гміне Лінова Пружанскага павета Палескага ваяводства[9]. У 1921 годзе ў вёсцы 371 жыхар, 71 двор, у фальварку 35 жыхароў, 4 дамы.
У верасні-кастрычніку 1939 года бальшавікі знішчылі сядзібу Ляжэнскіх. Магіла Юзафы Ляжэнскай (з Дэрамераў) знаходзіцца на каталіцкіх могілках у Пружане[4]. З 15 студзеня 1940 вёска ў Пружанскім раёне Брэсцкай вобласці.
У 1940 годзе з чыгуначнай станцыі Аранчыцы адбываліся дэпартацыі насельніцтва далучанай Заходняе Беларусі ў Архангельскую і Кустанайскую вобласці РСФСР[10].
Паводле перапісу 1959 года ў вёсцы 645 жыхароў; у 1970 годзе — 682 жыхары, 215 двароў; у 2003—900 жыхароў, 375 двароў.
У 1987 годзе да Аранчыц далучана вёска Ліновачка[11].
Насельніцтва
- 1886 — 384 жыхары, 38 двароў; 1897 — 523 жыхары, 73 двары.
- пач. XX стагоддзя — 429 жыхароў.
- 1921 — 371 жыхар, 71 двор.
- 1959 — 645 жыхароў; 1970 — 682 жыхары, 215 двароў.
- 1995 — 939 жыхароў, 369 двароў.
- 2003 — 900 жыхароў, 375 двароў; 2005 — 907 жыхароў, 369 двароў[12]; 2012 — 803 жыхары, 346 двароў.
Транспарт
Чыгуначная станцыя Аранчыцы на лініі Брэст — Баранавічы.
Аўтамабільныя дарогі Н528 Аранчыцы — Бакуны — Вінец і Н551 Аранчыцы — Млынок[13].
Інфраструктура
- Птушкафабрыка
- Збожжапрыёмнае прадпрыемства, міжраённая гандлёвая база
- Сярэдняя школа
- Бібліятэка і клуб
Турыстычная інфармацыя
Славутасці
Страчаная спадчына
Зноскі
- ↑ Алфавитный список улиц по Оранчицы (руск.). Пружанский район. Белпошта (28 кастрычніка 2011).(недаступная спасылка)
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
- ↑ Вера Церахава. Паселішчы роднага края // Раённыя будні. — 6 сакавіка 2013. — № 18, 9563. — С. 4.
- ↑ а б Cezary Łeżeński. Ród Łeżeńskich na Białorusi(польск.) // Гістарычная брама. — 2003. — № 1, 21.
- ↑ Orańczyce (1) // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XV, cz. 2: Januszpol — Wola Justowska (польск.). — Warszawa, 1902. — S. 413.
- ↑ Orańczyce (2) // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XV, cz. 2: Januszpol — Wola Justowska (польск.). — Warszawa, 1902. — S. 413.
- ↑ Linówka (2) // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XV, cz. 2: Januszpol — Wola Justowska (польск.). — Warszawa, 1902. — S. 230.
- ↑ Orańczyce, вёска (нявызн.). Radzima.net (27 жніўня 2012).
- ↑ Orańczyce, фальварак (нявызн.). Radzima.net (27 жніўня 2012).
- ↑ Прымусовыя вывазы людзей з Зах. Беларусі ў 1940 г., чыгуначный транспарт (нявызн.)(недаступная спасылка). Баранавічы ва ўспамінах (28 кастрычніка 2011). Архівавана з першакрыніцы 5 лютага 2012. Праверана 11 лістапада 2014.
- ↑ Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 16 сакавіка 1987 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1987, № 23 (1901).
- ↑ Аранчыцы // Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 4, кн. 2. Брэсцкая вобласць / рэдкал.: Г. П. Пашкоў (дырэктар) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2007. — С. 489
- ↑ Решение Брестского областного исполнительного комитета от 22 декабря 2007 г. №1094 «Об утверждении перечня местных автомобильных дорог Брестской области» (руск.)(недаступная спасылка). Спецпраект «Зона». Валерый Леванеўскі (27 жніўня 2012). Архівавана з першакрыніцы 6 сакавіка 2016. Праверана 11 лістапада 2014.
Літаратура
Спасылкі
 |
---|
Цэнтр | |
---|
Пасёлкі | |
---|
Вёскі | |
---|