Сядзібна-паркавы комплекс Прушынскіх (Каралішчавічы)
Сядзібна-паркавы комплекс Прушынскіх — сядзіба ў вёсцы Каралішчавічы Мінскага раёна Мінскай вобласці. ГісторыяМаёнтак Каралішчавічы належаў княжацкаму роду Друцкіх-Горскіх. У 1703 годзе разам з Лошыцай і Трасцянцом перайшоў Прушынскім. Першым уладальнікам быў Георгій Геранімавіч Прушынскі, ад якога Каралішчавічы адышлі да маршалка Трыбунала ВКЛ Іосіфа Прушынскага. У 1779 годзе Іосіф Прушынскі перадаў Каралішчавічы свайму сыну генерал-ад’ютанту апошняга караля Рэчы Паспалітай Станіслава Панятоўскага і старосце менскаму Станіславу. Ён заснаваў у сваіх маёнтках 8 касцёлаў, у тым ліку касцёлы Святога Станіслава ў Каралішчавічах у 1785 годзе і ў Новым Двары ў 1792 годзе. Пры Станіславе Прушынскім прыкладна ў апошняй чвэрці XVIII ст. была пабудавана і сядзіба. Паводле сямейных паданняў, Станіслаў Прушынскі ў 1797 годзе прымаў у сябе расійскага імператара Паўла І і быў узнагароджаны тым ордэнам Святой Ганны. Каралішчавічы перайшлі пасля смерці Станіслава да яго старэйшага сына падкаморыя менскага Міхала Прушынскага, які валодаў Заслаўем, потым менскаму суддзю Мечыславу Прушынскаму[1]. Апошнім уладальнікам стаў член Мінскага земляробчага таварыства Міхал Прушынскі[1]. Архітэктура![]() Сядзіба займала высокую левую тэрасу ракі Свіслач, у месцы круглага жывапіснага выгібу ракі. Уключала сядзібны дом, рэгулярны парк, касцёл і гаспадарчы двор. Уяўленне аб доме дае адзін фотаздымак. Драўляны, зрубнай канструкцыі будынак спалучаў формы барока і класіцызму. У плане выцягнуты, прамавугольны, аднапавярховы, накрыты чатырохсхільным гонтавым дахам. На фасадзе — драўляны ганак з калонамі, у кожным крыле фасада па пяць вокнаў. На галоўнай восі — сенцы; планіроўка на дзве паловы. У доме была мэбля XIX ст., збор сямейных партрэтаў[1]. Ад параднага двара на высокай тэрасе, уніз па склону размяшчаўся рэгулярны парк — узор рэгулярных тэрасных паркаў другой паловы XVIII ст. Раслі ліпавыя баскеты, шырока прымянялася тапіярная фармоўка дрэў. Дрэвы стваралі самкнутае насаджэнне і замацоўваюць круты схіл рачной тэрасы. Парк вызначаўся маляўнічасцю дальніх перспектыў на пойму, ахопленую паўкальцом рэчышча. Акцэнтам дальняй перспектывы ёсць касцёл Святога Станіслава на процілеглым баку ракі, у якім на аргане калісьці іграў Станіслаў Манюшка. У 1930-я гг. будынак быў перабудаваны пад клуб[1]. Сядзібны дом згарэў у 1989 годзе. З сядзібных пабудоў захавалася пабудаваная ў канцы XIX — пачатку ХХ ст. прамавугольная ў плане (33х12 м) стайня (?) з чырвонай цэглы. Добра выяўлены фрагмент ахоўнай паласы, які мае вялікае супраць эразійнае значэнне, у складзе якой выкарыстоўвалася гібрыдная форма лістоўніцы[1]. ЗноскіЛітаратура
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia