Сялява
Сялява, Рапушка еўрапейская[1] (Coregonus albula) — прэснаводная і паўпрахадная рыба роду сігаў сямейства ласосепадобных. НазваСяляўкай у Беларусі часта называюць верхаводку (укляю), рыбу сямейства карпавых, але гэта зусім не сваяк сялявы. АпісаннеЦела верацёнападобнае, выглядам нагадвае селядца. Спіна шэра-блакітная, бакі белаватыя, бруха белае, вочы серабрыстыя. Кормяцца планктонам, ракападобнымі, дробнай рыбай. Даўжыня да 46 см, маса сялявы да 1,2 кг (у Беларусі даўжыня да 25 см, маса да 200 г). АрэалПашыраная ад Ірландыі да басейнаў Балтыйскага і Барэнцава мораў, трапляецца ў азёрах вярхоўя Волгі. Мае шмат лакальных форм. Буйная форма з Чудскага, Анежскага, Ладажскага і іншых буйных азёраў называецца рыпус. У Беларусі водзіцца пераважна на поўначы і паўночным захадзе, у глыбокіх азёрах басейна Дзвіны і Нёмана, у тым ліку у Дрывяты, Нарач і іншых. ВыкарыстаннеМяса смачнае, белае, далікатнае, без дробных костак, утрымлівае да 6 % тлушчу. У свежым выглядзе сялява хутка псуецца, захоўваецца не больш за 1 суткі нават на лёдзе. Спажываюць у асноўным салёную (асабліва са спецыямі), вэнджаную, вырабляюць кансервы. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia