Будынак Камерцыйнага банка (Гомель)
Будын́ак Камерцы́йнага ба́нка (Буды́нак Ві́ленскага камерцы́йнага ба́нка) — помнік грамадскай архітэктуры гістарызму ў Гомелі. Пабудаваны ў 1910 годзе (архітэктар Станіслаў Шабунеўскі) на рагу вуліц Румянцаўскай і Троіцкай (цяпер Савецкая і Сялянская 17/10). У архітэктуры будынка прасочваецца ўплыў архітэктуры ракако. Гісторыя![]() У 1873 годзе ў Вільні быў закладзены Віленскі прыватны камерцыйны банк, і неўзабаве адно з ягоных аддзяленняў адкрылася ў Гомелі. Для яго быў збудаваны дом на рагу вуліц Румянцаўскай і Троіцкай паводле праекта архітэктара Станіслава Шабунеўскага. У часы Другой сусветнай вайны будынак пашкоджаны, рэканструяваны ў 1947 годзе. У будынку размяшчаўся Гомельскі абкам камсамола. Цяпер у ім, сярод іншых, месціцца ўпраўленне адукацыі Гомельскага гарадскога выканаўчага камітэта. АрхітэктураМураваны 3-павярховы Г-падобны ў плане будынак. Фасады падзелены прафіляваным карнізным поясам на 2 ярусы: ніжні (1-ы паверх, у якім размяшчаліся канторскія памяшканні, зроблены ў выглядзе цокаля, мае руставаныя прасценкі паміж аконнымі праёмамі; верхні аб’ядноўвае 2-гі і 3-і паверхі, дзе былі жылыя пакоі. Кампазіцыю верхняга яруса ўтварае рытм завершаных маскаронамі ў складаных паводле формы картушах пілястраў, паміж якімі размешчаны нішы з 2 парамі прамавугольных аконных праёмаў. Прасценкі паміж вокнамі аформлены пілястрамі (у 2-м паверсе завершаны мадульёнамі, у 3-м вырашаны ў выглядзе гермы на канеліраваным плоскім пастаменце). Паміж 2-м і 3-м паверхамі скульптурныя ўстаўкі з насычаным раслінным арнаментам. Высокі антаблемент з арнаментаваным лепкай фрызам і вынесеным наперад прафіляваным карнізам на дэкаратыўных мадульёнах, завершаны нізкім крапаваным атыкам. На 3-м паверсе размешчаны балконы, упрыгожаныя каванай агароджай. Цэнтр галоўнага фасада (на вул. Сялянскай) вылучаны рызалітам, галоўны ўваход — паўкалонамі іанічнага ордара. Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia