Сямён Абрамавіч Ляльчук
Сямён Абрамавіч Ляльчук (25 верасня 1918, Калінкавічы — 1941) — яўрэйскі паэт. БіяграфіяНарадзіўся ў сям’і служачага; бацька сакратар гарсавета, галоўны бухгалтар школы жывёлаводаў. Меў два імені: Шымен (Сімхе). Скончыў яўрэйскую школу, Мінскі педагагічны інстытут у 1939 годзе. Восенню прызваны ў армію, скончыў палкавую школу на Урале, служыў у Рызе. У час Вялікай Айчыннай вайны быў на фронце. У ліпені 1941 года прапаў без вестак на фронце. Вершы пачаў друкаваць яшчэ да вучобы ў інстытуце ў газеце «Юнгер ленінец» («Юны ленінец»), у 1938 годзе пачаў друкавацца ў часопісе «Штэрн» («Зорка»). Пісаў на мове ідыш. Разам з маладымі паэтамі І. Баруховічам, Х. Гурэвічам, П. Плоткіным выдаў у 1940 годзе калектыўны «Зборнік вершаў». У перакладзе на беларускую мову асобныя творы апублікаваны ў зборніку «Мы іх не забудзем» (1949). У 1985 годзе на мове ідыш у Маскве выйшаў зборнік «Ліра». Сямён Ляльчук перадаў сястры папку з рукапісамі, але пры эвакуацыі яны згубіліся. Збераглася толькі паэма «Успаміны. К гадавіне нашай разлукі», прысвечаная студэнцкім сябрам, яна захоўвалася ў А. Фарбера. Матка паэта перажыла яго. Сястра жыла ў Петах-Цікве. Матэрыялы пра паэта сабраў школьны музей СШ № 150 у Мінску, які дзейнічаў у 1985-93, яны перададзены ў БДАМЛіМ. У яго школе быў мемарыяльны стэнд. Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia