Сямён Война
Сямён Войнавіч Грычынавіч (? — 1599) — маршалак гаспадарскі (1584—1588), кашталян мсціслаўскі (1588—1599); цівун ужвенцкі (з 1567), дзяржаўца паштоўскі, паморскі, палангскі, горждаўскі. ![]() З пінскага баярскага роду Войнаў-Грычынавічаў, сын кашталяна мсціслаўскага Войны Мацвеевіча Грычыны і Багданы з Любельскіх. Выслужыў у вялікага князя літоўскага Жыгімонта Аўгуста маёнткі ў Жамойці. У 1583 годзе на памяць пра летась памерлага бацьку заказаў звон для царквы ў Моладаве, сваім вотчынным маёнтку. У 1599 годзе склаў тастамент, важную крыніцу па генеалогіі роду Войнаў-Грычынавічаў, апублікаваную ўпершыню Іванам Спрогісам у канцы XIX ст. Сям'яЖанаты быў прынамсі двойчы, першы раз з Фядорай Фёдараўнай з Маноўскіх, другі з Гальшкай Севасцьянавай з Кэнштартаў.
гэтых дзяцей ён згадвае ў сваім тастаменце. Аднак, яшчэ трое яго сыноў «Сямёнавічаў, кашталянічаў мсціслаўскіх»:
не згаданы ў тастаменце, з якой прычыны і хто іх маці -- не вядома. Крыніцы
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia