Моладава (Іванаўскі раён)
Мо́ладава[1] (трансліт.: Moladava, руск.: Молодово) — аграгарадок у Іванаўскім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Моладаўскага сельсавета. ГісторыяЗ канца XV стагоддзя Моладава было ўласнасцю роду Грычынаў-Войнаў герба «Трубы». У 1497 годзе Мацвей Грычына атрымаў ад пінскага князя Фёдара Яраславіча маёнткі ў Моладаве, Праходах і Варацэвічах. У 1540 годзе кароль Жыгімонт Стары пацвердзіў маёнткі аднаму з сыноў Мацвея[2] — Войне (Барысу). У 1583 годзе Сямён Война ў памяць свайго памерлага бацькі Войны Мацвеевіча Грычыны заказаў звон для царквы ў Моладаве. У 1692 годзе Элеанора Война, дачка пінскага маршалка Мацея Войны, выйшла замуж за віленскага ваяводу Казіміра Дамініка Агінскага, маёнтак як пасаг перайшоў да роду Агінскіх. Апошнім уласнікам маёнтка з роду Агінскіх быў Міхал Клеафас, які меў шмат даўгоў і ў 1792 годзе прадаў Моладава і Парэчча Сымону Ігнаціевічу Скірмунту за 468 тысяч злотых[2][3]. У канцы XVIII стагоддзя ў Моладава пабудавана новая драўляная Спаса-Узнясенская царква, у якую з папярэдняй царквы перавезены старажытны звон 1583 года[2]. Калі Сымон Скірмунт набыў Моладава там быў стары палац Агінскіх. У 1795 годзе Скірмунт пачаў будаўніцтва новага палаца, адразу па будаўніцтве палічыў палац даволі сціплым і пачаў побач будаўніцтва новай параднай рэзідэнцыі ў стылі класіцызму па праекце архітэктара фон Гроса. Будаўніцтва скончылася ў 1798 годзе. Інтэр’ер упрыгожвалі партрэты Скірмунтаў, напісаныя Валянцінам Ваньковічам. Будынак першага палаца Скірмунтаў сталі выкарыстоўваць як афіцыну, а ў XX стагоддзі перабудавалі пад сельскагаспадарчую школу[3]. У 1830 годзе Аляксандрам Сымонавічам Скірмунтам у Моладаве заснаваны цукровы завод, але ў 1848 годзе спыніў дзейнасць[4]. У 1840 годзе згарэў палац Агінскіх[3]. У 1905—1908 гадах паміж уязной брамай і афіцынай па праекце архітэктара Тадэвуша Раствароўскага пабудавана фамільная капліца[5]. У часы першай сусветнай вайны сядзіба разрабавана. Перад прыходам нямецкіх войск сяляне закапалі старажытны звон на мясцовых могілках. Пасля адыходу немцаў звон адкапалі. Пасля 1920 года пачалося аднаўленне палаца[6]. Апошнім уласнікам сядзібы быў Генрык Скірмунт, які жыў там разам са сваёй сястрой Марыяй. Пасля далучэння Заходняй Беларусі да БССР Генрык і Марыя расстраляны мясцовымі актывістамі, а палац разрабаваны. На месцы пахавання Генрыка і Марыі Скірмунтаў у 1995 годзе ўсталяваны памятны крыж[2]. Палац і іншыя сядзібныя пабудовы згарэлі ў 1943 годзе, у пасляваенны час разабраны на цэглу. Парк знішчаны. Засталіся толькі руіны капліцы і адзінкавыя дрэвы парку[3]. У 1977 годзе старажытны звон перавезлі ў музей старажытнабеларускай культуры. У 1990 годзе яго вярнулі ў Моладаўскую царкву. 21 ліпеня 1980 года ў склад Моладава ўключана вёска Кучавы[7]. У 2000-х гадах побач з драўлянай Спаса-Узнясенскай царквой пабудаваны новыя храм і званіца. Старажытны звон перанесены ў новую званіцу[6]. У 2010 годзе вёска Моладава пераўтворана ў аграгарадок[8]. Славутасці![]() ![]()
Страчаная спадчына
Вядомыя жыхары
Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia