Сямён Друцкі-Сакалінскі
Сямён Фёдаравіч Друцкі-Сакалінскі (? — пасля 1514) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч. БіяграфіяЗаснавальнік княжацкага роду Друцкіх-Сакалінскіх герба «Друцк», адгалінавання роду Друцкіх. Сын Фёдара Бабіча. Намеснік таропецкі (1489), бранскі (1492—1494), уладальнік Саколіна каля Друцка, часткі Драчалукаў у Віцебскім павеце, Крывіна і Несіна, у 1508 годзе разам з сынам выслужыў Бабчу, Камень, Ладасну і інш. у Чарсвяцкай воласці, у 1511 годзе — Непаротавічы (усе ў Полацкім павеце). У 1514 годзе трапіў у маскоўскі палон, дзе і памёр. Сям’яМеў сыноў: Юрыя (каля 1470 — да 1530), Васіля (каля 1480—1533), Андрэя (каля 1490—1546), ад іх сыноў пайшлі асобныя галіны Друцкіх-Сакалінскіх; Івана (? — да 1524), што валодаў Гарадцом, часткай Крывіна і Несіна (адышлі да яго дачкі Ганны, жонкі князя Ю. Ц. Масальскага ), а таксама часткай Грушкі (Ігрушкі) у былым Друцкім княстве, якую падараваў Кіева-Пячэрскаму манастыру. Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia