Сямён Сямёнавіч Абрамаў

Сямён Сямёнавіч Абрамаў
Дата нараджэння 7 лістапада 1938(1938-11-07)
Месца нараджэння
Дата смерці 3 красавіка 2017(2017-04-03) (78 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці навуковец, выкладчык універсітэта
Навуковая сфера ветэрынарыя
Месца працы
Навуковая ступень доктар ветэрынарных навук (1986)
Навуковае званне
  • прафесар[d]
Альма-матар
Узнагароды

Сямён Сямёнавіч Абрамаў (нар. 7 лістапада 1938, в. ГлыбоцкаеЦерахоўскі раён, Гомельская вобласць — 3 красавіка 2017) — беларускі ўрач ветэрынарнай медыцыны. Доктар ветэрынарных навук (1986), прафесар (1995).

Біяграфія

Скончыў Віцебскі ветэрынарны інстытут (1960; аспірантура, 1965; дактарантура, 1986).

Выкладаў у Віцебскай дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны (1969—2014, факультэт ветэрынарнай медыцыны, у 1987—1990 гадах — дэкан факультэта, у 1995—2000 гадах — першы прарэктар акадэміі, з 2001 года — прафесар кафедры ўнутраных незаразных хвароб сельскагаспадарчых жывёл).

Навуковыя інтарэсы: незаразныя хваробы сельскагаспадарчых жывёл.

Узнагароды

Ордэн Пашаны (2014), званне «Заслужаны работнік адукацыі Рэспублікі Беларусь» (1999), ганаровыя граматы Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання (1988, 2011, 2013), Міністэрства адукацыі (1994), Вышэйшай атэстацыйнай камісіі (1998) Рэспублікі Беларусь, нагрудны знак «Выдатнік адукацыі» (2008).

Бібліяграфія

  • Физические и лекарственные методы профилактики и лечения бронхопневмонии у телят путем воздействия на естественную резистентность организма : автореферат диссертации … доктора ветеринарных наук : 16.00.01 / Абрамов Семен Семенович. ― Казань, 1984.

Літаратура

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya