Сямён Яфімавіч Сцяпук
Сямён Яфімавіч Сцяпу́к[1] (1911, вёска Гарадзішча, Петрыкаўскі раён, Гомельская вобласць — 1988, Мінск) — капітан МУС СССР, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1944). БіяграфіяСямён Сцяпук нарадзіўся 26 студзеня 1911 года ў вёсцы Гарадзішча (цяпер — Петрыкаўскі раён Гомельскай вобласці Беларусі). Скончыў Гомельскі будаўнічы тэхнікум. У 1930—1936 гадах праходзіў службу ў Рабоча-сялянскай Чырвонай Арміі. Пасля дэмабілізацыі, працаваў у органах НКУС СССР. У чэрвені 1941 года Сцяпук паўторна быў прызваны ў армію і накіраваны на фронт Вялікай Айчыннай вайны. У 1942 годзе ён скончыў курсы малодшых лейтэнантаў[2]. Да лістапада 1943 года старшы лейтэнант Сямён Сцяпук камандаваў ротай аўтаматчыкаў 520-га стралковага палка 167-й стралковай дывізіі 38-й арміі 1-га Украінскага фронту. Вызначыўся падчас вызвалення Кіева. 3-5 лістапада 1943 года рота Сцяпука паспяхова дзейнічала падчас баёў за Пушчу-Вадзіцу і Святошына , нанёсшы ворагу вялікія страты[2]. Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 10 студзеня 1944 года старшы лейтэнант Сямён Сцяпук быў удастоены высокага звання Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медалі «Залатая Зорка»[2][3]. У 1947—1960 гадах Сцяпук зноў працаваў у органах Міністэрства ўнутраных спраў СССР, быў звольнены ў запас у званні капітана. Пражываў у Мінску. Памёр 11 сакавіка 1988 года[2]. Быў таксама ўзнагароджаны ордэнамі Чырвонага Сцяга, Аляксандра Неўскага і Айчыннай вайны 1-й ступені, шэрагам медалёў[2]. Зноскі
Літаратура
СпасылкіСямён Яфімавіч Сцяпук на сайце «Героі краіны» |
Portal di Ensiklopedia Dunia