Фрыдрых Вільгельм Зейдліц
Барон Фрыдрых Вільгельм фон Зейдліц (ням.: Friedrich Wilhelm von Seydlitz; 3 лютага 1721, Калькар — 8 лістапада 1773, Олау) — прускі военачальнік, камандуючы кавалерыяй арміі Фрыдрыха Вялікага. З яго імем звязаны рашучыя моманты вайны за аўстрыйскую спадчыну і Сямігадовай вайны, асабліва ў бітвах пад Росбахам і Цорндорфам. Сярод генералаў свайго часу ён адрозніваўся рыцарскім характарам і гуманнасцю; у сваім палку ён спыніў практыку ўжыцця палак. Зейдліц памёр у Олау, цяпер Польшча, недалёка ад Вроцлава, гарнізонным горадзе свайго палка, і быў пахаваны ва ўласным памесці Мінкоўскі непадалёк ад Олау. Маўзалей быў пазней разбураны палякамі. ПамяцьУ 1780 годзе Зейдліцу быў узведзены мармуровы помнік у Берліне. У 1861 годзе мармуровы помнік, які цяпер захоўваецца ў берлінскім музеі Бадэ, быў заменены бронзавым. У 1950 годзе гэты помнік на тэрыторыі Усходняга Берліна быў зняты па ідэалагічных меркаваннях як напамін пра «прускі мілітарызм» і да нашага часу знаходзіцца ў запасніках. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
Пры напісанні артыкула выкарыстаны матэрыял з Энцыклапедычнага слоўніка Бракгаўза і Эфрона (1890—1907).
|
Portal di Ensiklopedia Dunia