Сяргей Іванавіч Законнікаў
Сяргей Іванавіч Законнікаў (нар. 16 верасня 1946, в. Слабада, Бешанковіцкі раён) — беларускі паэт, публіцыст, журналіст, грамадскі дзеяч. БіяграфіяСкончыў філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта ў 1969 г. У 1969—1970 гг. выкладаў беларускую мову і літаратуру ў Клетнаўскай сярэдняй школе Барысаўскага раёна. Пасля — супрацоўнік ушацкай раённай газеты «Патрыёт» (1970—1971), сакратар Ушацкага райкама камсамолу (1972—1975). З сакавіка 1975 г. — карэспандэнт, загадчык аддзела газеты «Чырвоная змена», з кастрычніка 1975 г. — карэспандэнт газеты «Звязда». З 1978 г. — інструктар, з 1979 г. — загадчык сектара мастацкай літаратуры аддзела культуры ЦК КПБ, з 1986 г. па 2002 г. — галоўны рэдактар часопіса «Полымя». Член Беларускага ПЭН-цэнтра з 1989 г. З 1977 г. — член Саюза пісьменнікаў СССР. З 1990 г. — член Рады Саюза беларускіх пісьменнікаў. Член Савета заснавальнікаў Грамадскага навукова-аналітычнага цэнтра «Беларуская перспектыва»[1]. Першы верш апублікаваў у 1963 г. (газета «Віцебскі рабочы»). У 1970 г. ў калектыўным зборніку «Рунь» была надрукавана падборка вершаў Законнікава. Пераклаў на беларускую мову паасобныя творы расійскіх, украінскіх, грузінскіх і літоўскіх паэтаў. Вядзе пастаянную рубрыку «Пункт гледжання» ў газеце «Свободные новости плюс». Член Цэнтральнай рады партыі «Беларуская сацыял-дэмакратычная Грамада»[2]. Узнагароды і прэміі
Бібліяграфія
ЗноскіЛітаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia