Сяргей Валер’евіч Цвяцінскі
Сяргей Цвяцінскі (нар. 22 лютага 1984, Маладзечна) — беларускі футбаліст, абаронца. Клубная кар’ераВыхаванец маладзечанскай ДЮСШ-2, у маладым узросце трапіў у структуру мінскага «Дынама». У 2004 годзе стаў іграком дэбютанта Вышэйшай лігі — мінскага МТЗ-РІПА, але на наступны год страціў месца ў аснове. У 2006—2008 гадах гуляў у Вышэйшай лізе за «Нафтан», «Смаргонь» і «Савіт». У 2009 годзе разам з «Белшынай» выйграў Першую лігу, але сам не пайшоў на павышэнне, стаўшы іграком «Граніта». Пасля сезона ў «Гарадзеі» ў 2012 годзе стаў іграком «Слуцка». У 2013 годзе разам са слуцкім клубам перамог у Першай лізе, а з сезона 2014 у якасці асноўнага цэнтральнага абаронцы гуляў за «цукровых» у Вышэйшай лізе. У студзені 2015 года падоўжыў кантракт са «Слуцкам»[2]. Улетку 2015 года стаў капітанам каманды пасля таго, як Вячаслаў Грыгараў перайшоў на трэнерскую працу. Сезон 2016 таксама пачаў асноўным іграком случан, але ў чэрвені 2016 года разарваў кантракт са «Слуцкам»[3]. У ліпені 2016 года папоўніў склад аўтсайдара латвійскай Вірслігі — клуба «Даўгаўпілс»[4], які не здолеў выратаваць ад вылету ў другі дывізіён. У лютым 2017 года далучыўся да мінскага «Тарпеда» і неўзабаве падпісаў кантракт з клубам[5]. У студзені 2018 года пакінуў сталічную каманду[6] і неўзабаве перайшоў у «Ліду»[7], дзе замацаваўся ў аснове. У студзені 2019 года стаў іграком жыткавіцкага ЮАС[8], аднак ужо ў сакавіку пакінуў клуб і далучыўся да «Маладзечна». У чэрвені 2019 года перабраўся ў «Андэрдог», але не згуляў за яго і хутка вярнуўся ў маладзечанскую каманду. У ліпені 2019 года стаў іграком «Смаргоні»[9], дзе рэгулярна гуляў у аснове. У студзені 2020 года па справе аб дагаварных матчах быў дыскваліфікаваны АБФФ на адзін год[10]. У ліпені 2020 года па выніках крымінальнай справы быў прысуджаны да 1 года выпраўленчых работ[11]. Міжнародная кар’ераВыступаў за моладзевую зборную Беларусі. Дасягненні
Крыніцы
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia