Сяргей Валянцінавіч Войчанка
Сяргей Валянцінавіч Войчанка (15 лістапада 1955, Марыупаль — 9 снежня 2004) — беларускі мастак-графік, жывапісец, скульптар, дызайнер. БіяграфіяНарадзіўся ў сям’і марака. У 4-гадовым узросце разам з бацькамі пераехаў у Мінск, дзе жылі матчыны сваякі. У 1969 годзе паступіў на аддзяленне скульптуры ў мастацкую школу, якую скончыў у 1974 годзе. У 1975 годзе паступіў на факультэт дызайну Беларускага тэатральна-мастацкага інстытута, дзе пазнаёміўся са сваім суаўтарам Уладзімірам Цэслерам (працуюць разам з 1978 года), у 1984 годзе абараніў дыплом серыяй плакатаў «История Минска». ТворчасцьАўтар плакатаў «Нержавеющий Сталин», «1939, начало войны в Польше», «Карл Маркс 1990-х», «Афганистан», «Good morning, Belarus!», «От международного года мира — к миру без войн и оружия», «Война несет людям…», «Афган, Forbidden Fruit», «Contemporary art+centre „VITA NOWA“», Made in NEW RUSSIA, «Эх, в яблочко…». Аўтар мастацкага афармлення шэрагу выданняў[1]. Атрымаў больш 40 узнагарод міжнародных конкурсаў, біенале і фестываляў плакату. Плакат «Вудсток. 30 лет. — Levi`s» зберагаецца ў калекцыі Луўра. Персанальныя выстаўкі
ЗноскіЛітаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia