Сяргей Васілевіч Конеў
Сяргей Васілевіч Ко́неў (19 студзеня 1931, в. Локаць, Брасаўскі раён, Бранская вобласць, Расія — 21 кастрычніка 2005) — беларускі вучоны ў галіне біяфізікі. Акадэмік Нацыянальнай АН Беларусі (1994, член-карэспандэнт з 1989 года), доктар біялагічных навук (1968), прафесар (1969). Дзяржаўная прэмія Беларусі (1992). БіяграфіяСкончыў Маскоўскі ўніверсітэт у 1954 годзе. З 1959 года працаваў у лабараторыі біяфізікі і ізатопаў, з 1967 года — загадчык лабараторыі ў Інстытуце фотабіялогіі Нацыянальнай АН Беларусі. Аўтар навуковых прац па фатоніцы бялкоў, структурных перабудовах бялкоў і біямембран, кааператыўнасці арганізацыі біямембран і іх напружанага метастабільнага стану, вывучэнні ролі структурнай дынамікі спалучальных мембран у рабоце электроннатранспартнага ланцуга мітахондрый, мембраннага рэгулявання фізіялагічных працэсаў. Некаторыя працы
ЗноскіЛітаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia