Ігар Дзмітрыевіч Валатоўскі
Ігар Дзмітрыевіч Валатоўскі (нар. 25 кастрычніка 1939, Мінск) — беларускі вучоны-біяфізік. Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1994; чл.-кар. з 1986), доктар біялагічных навук (1980), прафесар (1990). Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь (1999). БіяграфіяСкончыў Мінскі медыцынскі інстытут (1962). З 1964 г. у Лабараторыі біяфізікі і ізатопаў АН БССР (з 1974 г. Інстытут фотабіялогіі НАН Беларусі, з 2004 Інстытут біяфізікі і клетачнай інжынерыі НАН Беларусі). З 1983 г. намеснік дырэктара па навуковай рабоце, у 1984-1985 гг. в.а. дырэктара, у 1985-2010 гг. дырэктар Інстытута біяфізікі і клетачнай інжынерыі НАН Беларусі, адначасова з 1988 г. прафесар Белдзяржуніверсітэта. З 1997 г. віцэ-прэзідэнт НАН Беларусі, з мая па кастрычнік 2001 в.а. Прэзідэнта НАН Беларусі. З 2002 па 2014 г. акадэмік-сакратар Аддзялення біялагічных навук Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі[1]. Навуковая дзейнасцьРаботы ў галіне мембраннай біяфізікі, фотабіялогіі, геномікі і пратэомікі. Ім вывучаны заканамернасці біялагічнага дзеяння святла на ўзроўні мембранных структур раслінных і жывёльных сістэм і сфармулявана канцэпцыя аб структурна-мембранным кантролі фотабіялагічных працэсаў у клетцы на прыкладзе функцыянавання фотарэцэптарнага і фотасінтэтычнага апаратаў, якая атрымала ўсебаковае эксперыментальнае абгрунтаванне ў яго даследаваннях і працах іншых аўтараў і паклала аснову новаму арыгінальнаму напрамку. Ім распрацаваны таксама ўніверсальныя схемы трансфармацыі ў клетцы слабых фізічных і хімічных сігналаў у біялагічны эфект, што рэалізуецца з удзелам іонаў кальцыю і цыклічных монануклеатыдаў. Аўтар больш за 300 навуковых прац, у тым ліку 4 манаграфій, навучальнага дапаможніка. Асноўныя працы
Узнагароды
ЗноскіСпасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia