Сяргей Васільевіч Тарасевіч
Сяргей Васільевіч Тарасевіч (24 ліпеня 1949, в. Ляўкі, Пружанскі раён — 23 сакавіка 2021) — беларускі дзяржаўны дзеяч. БіяграфіяПрацоўную біяграфію ён пачаў у 1968 годзе шафёрам калгаса «Шлях Леніна» Пружанскага раёна[3]. Пасля службы ў радах Савецкай Арміі. У 1970—1983 гадах у тым жа калгасе прайшоў шлях ад інжынера па тэхніцы бяспекі да старшыні калгаса. У 1983 годзе быў прызначаны дырэктарам саўгаса «Савецкі» Пружанскага раёна, а з 1989 па 1998 гады займаў пасады Пружанскім райвыканкаме. З 1989 па 1994 гады ён быў старшынёй Пружанскага раённага Савета народных дэпутатаў, з 1994 па 1998 — старшынёй Пружанскага раённага выканаўчага камітэта[3]. З 1999 па 2003 гады працаваў генеральным дырэктарам прыватнага ўнітарнага сельскагаспадарчага прадпрыемства «Фермерская гаспадарка „Ніва“». З 2003 па 2009 ён узначальваў Пружанскую раённую інспекцыю прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя. З 2009 года на пенсіі[3]. Памёр 23 сакавіка 2021 года[3]. УзнагародыУзнагароджаны медалём «За вайсковую доблесць», Ганаровымі граматамі ЦК КПСС, Вярхоўнага Савета СССР, Савета Міністраў СССР[3]. Удастоены звання «Ганаровы грамадзянін Пружанскага раёна» (2015) за вялікі асабісты ўнёсак у сацыяльна-эканамічнае развіццё раёна[4]. Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia