Сухопальскі сельсавет
Сухо́пальскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок Сухопаль. Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Шарашоўскага раёна Брэсцкай вобласці БССР. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Мураўскага сельсавета[1]. З 17 снежня 1956 года ў складзе Пружанскага раёна. 11 чэрвеня 1962 года да сельсавета далучана частка тэрыторыі скасаванага Папялёўскага сельсавета (14 населеных пунктаў: Боркі, Ваўкаўня, Выбрады, Вялікі Краснік, Глыбанец, Глыбокі Кут, Дзітаветчына, Калядзізна, Малы Краснік, Нарва, Папялёва, Пеняжкі, Рудаўка, Сявец)[2]. 17 лютага 1975 года скасаваны вёскі Глыбанец, Піняжкі (далучаны да вёскі Папялёва) і Ваўкаўня (далучана да вёскі Дзетаветчына)[3]. 7 верасня 2006 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Роўбіцкага сельсавета (вёскі Бабінец, Глушэц, Ляўкі, Прыкалесь, Роўбіцк, Хвойнік, Чадзель)[4]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета было 25 населеных пунктаў[5]. Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 3080 чалавек[6], з іх 92,7 % — беларусы, 2,8 % — рускія, 2,8 % — украінцы, 1,0 % — палякі[7]; паводле перапісу 2019 года — 2167 чалавек[8]. Крыніцы
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia