Сяргей Віталевіч Бязрукаў
Сяргей Віталевіч Безрукаў (нар. 18 кастрычніка 1973, Масква, СССР) — расійскі акцёр тэатра і кіно, кампазітар, спявак, парадыст, мастак[2]. Народны артыст Расіі (2008). БіяграфіяБацька Сяргея — акцёр і рэжысёр Віталь Сяргеевіч Бязрукаў, працаваў у маскоўскім тэатры Сатыры, маці — хатняя гаспадыня Наталля Міхайлаўна Бязрукава (Сурава) (нар. 1 студзеня 1950). Сяргей быў названы ў гонар любімага паэта Віталя Сяргеевіча Бязрукава, Сяргея Ясеніна. Вучыўся Сяргей у маскоўскай школе № 402. Пасля заканчэння сярэдняй школы ў 1990 годзе паступіў у Школу-студыю МХАТ на факультэт «акцёр тэатра і кіно». У 1994 годзе скончыў Школу-студыю МХАТ (майстэрня А. Табакова). З 1993 года працуе ў Тэатры пад кіраўніцтвам Алега Табакова. Здымаўся ў серыялах — «Брыгада», «Участак», «Майстар і Маргарыта», «Ясенін», у фільмах: «Кітайскі сервіз» і іншых. Некалькі гадоў (1994—1999) працаваў у праграме «Лялькі» (НТВ), дзе агучваў 11 персанажаў, сярод якіх такія людзі, як Барыс Ельцын, Уладзімір Жырыноўскі, Андрэй Козыраў. Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia