Вера Паўлаўна Дзеева
Вера Паўлаўна Дзе́ева[1] (руск.: Вера Павловна Деева; 10 жніўня 1926 — 19 студзеня 2016) — вучоны ў галіне фізіялогіі раслін, доктар біялагічных навук (1974), прафесар (1990). БіяграфіяНарадзілася ў вёсцы Горкі Цвярской губерні РСФСР (у сучасным Санкоўскім раёне Цвярской вобласці Расіі[1]). Скончыла сярэднюю школу і паступіла на факультэт аграхіміі і глебазнаўства Маскоўскай сельскагаспадарчай акадэміі імя К. А. Ціміразева. Акадэмію скончыла ў 1949 годзе і была накіравана загадчыкам лабараторыі ў Льгоўскую машына-трактарную станцыю (Курская вобласць). У 1952—1955 гг. праходзіла навучанне ў аспірантуры пры Ленінградскім аддзяленні Усесаюзнага навукова-даследчага інстытута ўгнаенняў, агратэхнікі і аграглебазнаўства. У 1955 годзе абараніла кандыдацкую дысертацыю на тэму «Эффективность различных приемов использования бора и марганца при выращивании столовых корнеплодов на дерново-подзолистой почве» і была прызначана на пасаду старэйшага навуковага супрацоўніка ў Беларускі навукова-даследчы інстытут земляробства ў горадзе Жодзіна. З 1961 года В. П. Дзеева працавала ў Інстытуце біялогіі АН БССР (сучасны Інстытут эксперыментальнай батанікі імя В. Ф. Купрэвіча НАН Беларусі). Таксама выкладала на біялагічным факультэце Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Навуковая і грамадская дзейнасцьВ. П. Дзеевай належаць навуковыя працы па накіраванай рэгуляцыі росту і развіцця раслін, вывучэнні ўплыву фізіялагічна актыўных рэчываў (гербіцыдаў, рэтардантаў, стымулятараў) на фарміраванне ўстойлівасці і прадукцыйнасці розных генатыпаў раслін. Пад яе кіраўніцтвам абаронены 16 кандыдацкіх дысертацый. Яе распрацоўкі абаронены 14 аўтарскім пасведчаннямі і 4 патэнтамі. Сярод апублікаванага:
З 1961 года В. П. Дзеева займала пасаду вучонага сакратара, з 1971 года — старшыні Рэгіянальнага навуковага савета Акадэміі навук СССР па праблемах фізіялогіі і біяхіміі раслін Беларусі і Прыбалтыйскіх рэспублік. Таксама была старшынёй навукова-метадычнага савета Беларускага аддзялення таварыства «Веды» СССР. Узнагароды
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia