Сяргей Міхайлавіч Сівец
Сярге́й Міха́йлавіч Сіве́ц (нар. 11 верасня 1973, Мінск[1]) — беларускі юрыст і дзяржаўны дзеяч, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага Сходу Рэспублікі Беларусь. БіяграфіяУ 1995 годзе з адзнакай скончыў юрыдычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, пасля чаго таксама аспірантуру, дактарантуру таго ж факультэту. Атрымаў тытул кандыдата юрыдычных навук. З 1998 года працаваў выкладчыкам права і займаў шэраг пасад у БДУ, у тым ліку пасаду намесніка дырэктара — кіраўніка Інстытута прававых даследаванняў Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў Рэспублікі Беларусь. У снежні 2019 года ўвайшоў у склад Савету Рэспублікі Нацыянальнага Сходу Рэспублікі Беларусь ад Мінска[2], заняў пасаду старшыні Пастаяннай камісіі па заканадаўстве і дзяржаўным будаўніцтве. Падчас кампаніі па выбарах Прэзідэнта Беларусі ў 2020 годзе і пратэстаў, што пачаліся пасля выбараў, С. Сівец адзначыўся шэрагам заяваў і ініцыятыў, якія атрымалі розгалас у СМІ. У прыватнасці, ён крытыкаваў масавыя акцыі падчас перадвыбарчай кампаніі[3] і абвінавачваў удзельнікаў пратэстаў у несамастойнасці[4]. У канцы верасня 2020 года ўнёс прапанову па зменах у Кодэкс аб адміністрацыйных правапарушэннях, якія прадугледжвалі фактычную забарону бела-чырвона-белага сцяга[5][6]. 15 сакавіка 2021 года ўвайшоў у склад Канстытуцыйнай камісіі, якая ў мэтах ажыццяўлення рэзалюцыі шостага Усебеларускага народнага сходу распрацоўвае прапановы па змяненні Канстытуцыі Беларусі і забяспечвае іх усенароднае абмеркаванне[7]. Узнагароды
Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia