Сяргей Піліпавіч Кавалік
Сяргей Піліпавіч Кава́лік[3] (13 (25) кастрычніка 1846, в. Свадкавічы, Чэрыкаўскі павет, Магілёўская губерня, Расійская імперыя — 26 красавіка 1926, Мінск, БССР) — рэвалюцыянер-народнік. БіяграфіяНарадзіўся ў сям’і вайскоўца, сына казака Зянькоўскага павета Палтаўскай губерні, які скончыў ваенную школу ў Пецярбургу, а па выхадзе ў адстаўку ў чыне палкоўніка, купіў маёнтак Свадкавічы, у якім налічвалася 100—150 душ прыгонных сялян. Навучаўся ў Аляксандраўскім Брэсцкім корпусе, потым у Паўлаўскім ваенным вучылішчы. Скончыў Кіеўскі ўніверсітэт атрымаўшы ступень кандыдата матэматыкі. Адзін з арганізатараў «хаджэння ў народ» рэвалюцыйных народнікаў. Арыштаваны 14 чэрвеня 1874 года і па працэсе 193-х 23 студзеня 1878 года асуджаны да пазбаўлення ўсіх правоў стану і катаржным працам у крэпасцях на 10 гадоў. Тэрмін катаржных прац скончыўся на Кары 4 верасня 1883 года, і ён быў прызначаны на пасяленне ў Якуцкую вобласць. Дастаўлены ў Якуцк 26 лістапада 1883 года і прызначаны на пасяленне ў акруговы горад Верхаянск Верхаянскай акругі, куды прыбыў 6 студзеня 1884 года. 15 студзеня 1885 года зафіксаваў самую нізкую тэмпературу ў Верхаянску −67,8 °C. У верасні 1886 года ўступіў у шлюб з спавівальнай бабкай Вольгай Васільевай. Прылічаны 17 студзеня 1892 года да сялян Усцьянскага паселішча Верхаянскай акругі і ў сакавіку выехаў з сям’ёй у Якуцк. Жыў у Намскім улусе Якуцкай акругі, а 7 ліпеня 1892 года, атрымаўшы дазвол Іркуцкага генерал-губернатара, выехаў на жыхарства ў Верхаленск Іркуцкай губерні. У сакавіку 1893 года пераехаў на жыхарства ў горад Балаганск Іркуцкай губерні. Па даручэнні Усходне-Сібірскага аддзела Імператарскага Рускага геаграфічнага таварыства, як знаўца якуцкай мовы, выехаў у Алёкмінскую акругу Якуцкай вобласці для даследавання ўплыву золатапрамысловасці на побыт мясцовага насельніцтва. Прыбыў у верасні 1894 года ў Віцімскую сістэму, адкуль пераехаў у Алёкмінскую сістэму, а 23 сакавіка 1895 года праз Мачынскую рэзідэнцыю выехаў у горад Алёкмінск. Заставаўся ў Алёкмінскай акрузе да кастрычніка 1895 года і пасля завяршэння прац вярнуўся ў Іркуцк. Паводле маніфесту 14 мая 1894 года, тэрмін абавязковага знаходжання ў Сібіры яму быў скарочаны. 5 сакавіка 1898 года быў прылічаны ў мяшчане горадзе Верхаленск. У 1898 годзе вярнуўся з выгнання ў Беларусь. Нейкі час пражыўшы ў сваёй таварышкі па судзе В. І. Вахоўскай, па мужы Бонч-Асмалоўскай, у маёнтку Блонь Ігуменскага павета Мінскай губерні. Затым пераехаў у Мінск, дзе працаваў галоўным кантралёрам-бухгалтарам, затым памочнікам акцызнага наглядчыка ў Губернскім акцызным упраўленні, быў членам Мінскага таварыства аматараў прыгожых мастацтваў. Падчас Першай сусветнай вайны служыў у «Земскім Саюзе». Пасля кастрычніка 1917 года працаваў старшынёй Губернскага зямельнага камітэта, пры немцах у Земскай Губернскай Управе, потым у Камісарыяце забеспячэння, выкладаў матэматыку ў Мінскім політэхнічным інстытуце (чытаў курс па аналізе бесканечна-малых і аналітычнай геаметрыі), быў старастам Мінскага аддзялення Усесаюзнага таварыства былых паліткатаржан і ссыльнапасяленцаў. Памёр 26 красавіка 1926 года ў Мінску і пахаваны на Вайсковых могілках. Сям’я
Творы
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia