Сяргей Сударэнка

Сяргей Сударэнка (5 лютага 1922, Прыморскі край, Далёкаўсходняя Рэспубліка29 ліпеня 1984, Рыга, СССР) — савецкі вайсковец, авіяцыйны тэхнік і навуковец украінскага паходжання.

Біяграфія

Нарадзіўся ў 1922 годзе ў Прыморскім краі Далёкаўсходняй рэспублікі ў сям’і эмігрантаў з Чарнігаўскай губерні.

У 1941 годзе скончыў Іркуцкае вайсковае авіяцыйна-тэхнічнае вучылішча. Пасля пачатку Другой сусветнай вайны ўдзельнічаў у баявых дзеяннях. Узнагароджаны двума ордэнамі Чырвонай Зоркі, медалём «За баявыя заслугі», «За абарону Сталінграда», «За абарону Ленінграда», «За абарону Каўказа» і «За ўзяцце Кёнігсберга».

Пасля вайны скончыў Рыжскае 1-е вышэйшае вайсковае вучылішча авіяцыйных інжынераў і застаўся там працаваць старэйшым выкладчыкам кафедры авіяцыйных рухавікоў[1]. Аўтар шматлікіх навуковых публікацый.

Зноскі

  1. Кафедра канструкцыі і трываласці авіярухавікоў(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 9 чэрвеня 2024. Праверана 12 чэрвеня 2024. Архівавана 9 чэрвеня 2024 года.

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya