Сяргей Сцяпанавіч Бульчык
Сяргей Сцяпанавіч Бульчык (23 лістапада 1909, г. Мінск — 1996) — беларусі і рускі савецкі акцёр. Народны артыст БССР (1959)[1]. БіяграфіяПасля заканчэння студыі БДТ-1 з 1937 года акцёр гэтага тэатра. Працаваў у тэатрах: Заслаўскім калгасна-саўгасным (з 1939), Пінскім абласным драматычным (1940—1941 і з 1946 года). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. З 1954 года ў Магілёўскім абласным драматычным тэатры[1]. ТворчасцьАкцёр шырокага творчага дыяпазону. Глыбокі псіхалагізм, выразны знешні малюнак, дакладныя дэталі адрозніваюць сатырычныя вобразы, створаныя Бульчыкам[1]. Найбольш значныя ролі ў нацыянальным рэпертуары: дзед Бадыль, Гудовіч, Туляга («Партызаны», «З народам», «Хто смяецца апошнім» К. Крапівы), Крыніцкі («Паўлінка» Я. Купалы), Лявон, дзед Цыбулька («Лявоніха на арбіце», «Таблетку пад язык» А. Макаёнка), Духонін («Гады навальнічныя» К. Губарэвіча). Стварыў вобраз У. І. Леніна ў спектаклях «Крамлёўскія куранты» і «Трэцяя патэтычная» М. Пагодзіна, «Імем рэвалюцыі» М. Шатрова[1]. Сярод лепшых роляў рускай і замежнай класікі: Суніца («Рэвізор » М. Гогаля), Любім Тарцоў («Беднасць не загана » А. Астроўскага), Кутузаў («Даўным-даўно (п’еса) » А. Гладкова ), Труфальдзіна , Фарліпаполі («Слуга двух гаспадароў », «Тракціршчыца » К. Гальдоні), Шрусберы («Марыя Сцюарт» Ф. Шылера)[1]. ЗноскіЛітаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia