Сяргей Уладзіміравіч Жаваранак
Сяргей Уладзіміравіч Жаваранак (нар. 28 чэрвеня 1953, в. Селішча, Ушацкі раён, Віцебская вобласць) — беларускі ўрач-інфекцыяніст. Доктар медыцынскіх навук (1990), прафесар (1992). БіяграфіяСкончыў Віцебскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (1976). Працаваў у Віцебскім дзяржаўным медыцынскім інстытуце (1976—1990; кафедра інфекцыйных хвароб, асістэнт, з 1982 — загадчык аддзела аспірантуры і клінічнай ардынатуры), Навукова-даследчы клінічны інстытут радыяцыйнай медыцыны і эндакрыналогіі (Віцебскі філіял, 1991—1999, дырэктар), Гомельскім дзяржаўным медыцынскім інстытуце (1999—2007, рэктар), Рэспубліканскім метадычным цэнтры па вышэйшай і сярэдняй медыцынскай і фармацэўтычнай адукацыі (2008—2011, дырэктар), Беларускім дзяржаўным медыцынскім універсітэце (з 2011; прафесар кафедры інфекцыйных хвароб, у 2011—2015 — першы прарэктар). Навуковыя інтарэсы: інфекцыйныя, паразітарныя захворванні; імуналогія. Узнагароджаны знак «Выдатнік аховы здароўя СССР» і інш. Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia