Сяргей Уладзіміравіч Кабяк
Сяргей Уладзіміравіч Кабяк (нар. 2 студзеня 1945, в. Скарчава, Баранавіцкі раён, Брэсцкая вобласць) — беларускі вучоны-гісторык, заслужаны работнік адукацыі Беларусі, выдатнік народнай асветы. БіяграфіяУ 1972 годзе скончыў гісторыка-геаграфічны факультэт Мінскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя А. М. Горкага. У 1968—1974 гадах быў старшынёй прафкама студэнтаў. Па заканчэнні інстытута працаваў асістэнтам, выкладчыкам МДПІ. У 1976 годзе скончыў аспірантуру, у наступным годзе абараніў дысертацыю «Деятельность Компартии Западной Белоруссии по интернациональному воспитанию трудящихся (1923—1929)» і атрымаў навуковую ступень кандыдата гістарычных навук. У 1980 годзе стаў дацэнтам кафедры айчыннай і сусветнай гісторыі МДПІ. У 1980 годзе быў абраны дэканам факультэта прыродазнаўства МДПІ, выкладаў на факультэце дысцыпліны «Геаграфія СССР» і «Гісторыя КПСС». У 1999 годзе назначаны прарэктарам па вучэбна-выхаваўчай і сацыяльнай рабоце Беларускага педагагічнага ўніверсітэта імя М. Танка. З 2003 года — прарэктар па вучэбнай рабоце Інстытута павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў. Навуковая дзейнасцьДаследуе гісторыю Беларусі ХІХ-ХХ стст., рэвалюцыйны і нацыянальна-вызваленчы рух у Заходняй Беларусі (1921—1939), дзейнасць КПЗБ. Аўтар больш за 60 навуковых прац, 4 манаграфій і вучэбна-метадычных дапаможнікаў: «Под знаменем пролетарской солидарности» (1979), «Уз’яднанне Заходняй Беларусі з БССР — акт гістарычнай справядлівасці» (1989, разам з А. М. Мацко) і інш. Адзін з аўтараў і распрацоўшчыкаў вучэбна-метадычных стандартаў педагагічнай адукацыі ў Рэспубліцы Беларусь. УзнагародыУзнагароджаны трыма медалямі, Граматай Вярхоўнага Савета БССР, знакам «Выдатнік народнай асветы» (1992). За вялікі ўклад у падрыхтоўку высокакваліфікаваных педагагічных кадраў, значныя поспехі ў развіцці навукі, актыўную культурна-асветніцкую дзейнасць С. У. Кабяку прысвоена ганаровае званне «Заслужаны работнік адукацыіі Рэспублікі Беларусь» (1997). Бібліяграфія
ЗноскіЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia