Сяргей Уладзіміравіч Канцавы
Сяргей Канцавы (нар. 21 чэрвеня 1986, Гомель) — беларускі футбаліст (абаронца) і трэнер. У цяперашні час працуе ў трэнерскім штабе клуба «Іслач». Клубная кар’ераПачаў кар’еру ў мінскім РВАРы, потым гуляў за «Дынама». Не праходзіў у аснову сталічнага клуба, аддаваўся ў арэнды, а ў 2009 перайшоў у жодзінскае «Тарпеда». Улетку 2010 года стаў іграком «Гомеля», а неўзабаве і капітанам. Прывёў гомельскі клуб да перамогі ў Кубку Беларусі і да бронзавых медалёў чэмпіянату. У пачатку 2012 года перайшоў у казахстанскі «Табол». У студзені 2013 года вярнуўся ў «Гомель»[4] і зноў стаў капітанам. У ліпені 2013 года падпісаў кантракт з мінскім «Дынама» да канца 2015 года[5]. У мінскім клубе хутка замацаваўся на пазіцыі цэнтральнага абаронцы. У сезоне 2014, аднак, страціў месца ў стартавым складзе, бо асноўнымі цэнтральнымі абаронцамі дынамаўцаў сталі Сяргей Паліцевіч і Умару Бангура. Часам, пры выкарыстанні схемы з трыма цэнтральнымі абаронцамі, таксама гуляў у аснове, а з верасня 2014 года, калі Бангура атрымаў траўму, зноў стаў трывала з’яўляцца ў аснове. У сезоне 2015 зноў страціў месца ў складзе, з’яўляўся на полі эпізадычна. У снежні 2015 года па заканчэнні кантракта пакінуў клуб[6]. У студзені 2016 года далучыўся да складу «Белшыны»[7], дзе стаў асноўным цэнтральным абаронцам. У ліпені 2016 года вярнуўся ў мінскае «Дынама»[8], дзе таксама неўзабаве замацаваўся ў стартавым складзе. У снежні 2016 года пакінуў «Дынама»[9]. У лютым 2017 года стаў іграком узбекскага клуба «Нефтчы»[10]. У чэрвені 2017 года пакінуў «Нефтчы»[11]. Неўзабаве далучыўся да «Гомеля», з якім у ліпені падпісаў кантракт[12] і зноў стаў асноўным цэнтральным абаронцам. У снежні 2017 года пакінуў «Гомель»[13]. У студзені 2018 года падпісаў кантракт з жодзінскім «Тарпеда-БелАЗ»[14]. У сезоне 2018 з’яўляўся на полі нерэгулярна, толькі з кастрычніка замацаваўся ў стартавым складзе. У студзені 2019 года па заканчэнні кантракта пакінуў жодзінскі клуб[15] і неўзабаве стаў іграком «Іслачы»[16], дзе ў 2019—2020 гадах быў асноўным абаронцам. У студзені 2021 года пакінуў «Іслач»[17]. Неўзабаве стаў трэніравацца з «Крумкачамі», а пазней далучыўся да «Мінска», з якім у лютым падпісаў кантракт[18]. Быў трывалым іграком стартавага складу, толькі ў ліпені і з кастрычніка на выхадзіў на поле. У снежні 2021 года па заканчэнні кантракта пакінуў сталічны клуб[19]. У лютым 2022 года стаў іграком наваполацкага «Нафтана»[20], дзе трывала гуляў у стартавым складзе, быў капітанам каманды. У чэрвені 2022 года перайшоў у дзяржынскі «Арсенал»[21], дзе таксама замацаваўся ў аснове. Міжнародная кар’ераГуляў за моладзевую зборную Беларусі. Трэнерская кар’ераУ снежні 2022 года, завяршыўшы кар’еру, увайшоў у трэнерскі штаб «Іслачы»[22][23]. У снежні 2023 года атрымаў трэнерскую ліцэнзію катэгорыі B[24]. Дасягненні
Крыніцы
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia