Сяргей Уладзіміравіч Поссе
Сяргей Уладзіміравіч Поссе (1901, Лондан — 29 кастрычніка 1937, Менск) — беларускі гісторык, прафесар. БіяграфіяНарадзіўся ў 1901 годзе ў Лондане, куды выехаў пасля высылкі з Санкт-Пецярбурга яго бацька, Уладзімір Аляксандравіч Поссе (1864—1940), рускі журналіст[1]. Вучыўся ў Інстытуце чырвонай прафесуры ў Маскве[2]. Да 9 жніўня 1937 года працаваў дырэктарам Інстытута гісторыі партыі пры ЦК КПБ[2]. У прыватнасці, у 1935 годзе, каб дагадзіць І. В. Сталіну, ініцыяваў пошук прататыпа «беларускага Чапаева», заахвоціўшы чырвоных камандзіраў успомніць гераічныя эпізоды з баявога мінулага «бацькі народаў» на тэрыторыі Беларусі[3]. Арышт і смерцьАрыштаваны ўначы 9 жніўня 1937 года ў Мінску ў сваёй кватэры. 19 кастрычніка 1937 года загадчыца аддзела школ і навукі ЦК КП(б)Б Ф. А. Новікава накіравала сакратарам ЦК КП(б)Б А. А. Волкаву і А. М. Лявіцкаму дакладную запіску «Аб Інстытуце гісторыі партыі пры ЦК КП(б)Б», якая пачыналася словамі: «Органамі НКУС выкрыты і арыштаваны як вораг народа былы дырэктар Інстытута гісторыі партыі пры ЦК КП(б)Б Поссе. Пасля яго арышту ў Інстытуце праведзена некаторая (першая яшчэ) праца па выкрыцці яго шкодніцкіх дзеянняў і па выкрыцці людзей, замяшаных у іх…». Паводле яе слоў, менавіта Шаранговіч і Поссе «раскрадалі важнейшыя дакументы партыйнага архіва». І асабліва — «копіі загадаў Заходняга фронту за подпісам таварыша Сталіна і адна справа — тэлеграмы аб утварэнні БССР таксама за подпісам т. Сталіна…». Паводле даносу Ф. Новікавай, Поссе «свядома сарваў вывучэнне гісторыі партыі і асабліва паслякастрычніцкага перыяду», шкодна падбіраў аспірантаў, з-за чаго 8 з 12 прэтэндэнтаў не дабраліся да навуковага фінішу, дайшоў з маладымі навукоўцамі ў навуковым разборы толькі да VI з’езду УКП(б), і тое толькі «па асобных пытаннях». Акрамя таго, ён меў неасцярожнасць нарадзіцца ў Лондане і пачаць сваю кар’еру ў Петраградзе інструктарам Камісарыята земляробства, дзе відавочна меўся з усякімі злоснымі апартуністамі. Прыгавораны да расстрэлу па так званых «сталінскіх спісах»[2]. Расстраляны 29 кастрычніка 1937 года[1]. Рэабілітаваны 21 красавіка 1956 года[2]. Сям’я
Крыніцы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia