Аляксей Міхайлавіч Лявіцкі
Аляксе́й Міха́йлавіч Ляві́цкі (1904, сяло Бараціна Тульскай губерні — 1964, г. Масква) — дзеяч УКП(б), в. а. 2-га сакратара ЦК КП(б) Беларусі. Дэпутат Вярхоўнага Савета СССР 1-га склікання. Уваходзіў у склад асобай тройкі НКУС СССР. БіяграфіяНарадзіўся ў 1904 годзе ў вёсцы Бараціна Тульскай губерні ў сям’і чыноўніка. Член партыі бальшавікоў з 1920 года. У 1919—1921 гадах чырвонармеец Камуністычнага палка РСЧА. У 1921—1922 гадах — інструктар, загадчык аддзела Бялёўскага павкама РКП(б) Тульскай губерні, інфарматар Тульскага губкама РКП(б). У 1922—1924 гадах — інструктар, загадчык аддзела павкама, сакратар Епіфаньскага райбюро РКП(б). У 1925—1928 гадах — упаўнаважаны павпрафбюро, загадчык аддзела райкама УКП(б), старшыня райвыканкама у г. Сярэбраныя Пруды Маскоўскай губерні. Пасля старшыня райвыканкама у Дубне Тульскай вобласці. У 1928—1930 гадах — загадчык аддзела сялсельсаюза, інструктар акрвыканкама, намеснік начальніка Тульскага акружнога зямельнага аддзела. У 1930—1933 гадах сакратар райкама УКП(б) у г. Чэрнь Маскоўскай вобласці. У 1933—1937 гадах — сакратар райкама УКП(б) у г. Сасава Разанскай вобласці. З 11 жніўня 1937 года па 30 сакавіка 1938 года — в. а. другога сакратара ЦК КП(б) Беларусі[1], з 31 студзеня 1938 года па 15 мая 1940 года — член ЦК і Бюро ЦК КП(б) Беларусі[2]. Гэты перыяд адзначаны уваходжаннем у склад асобай тройкі, створанай па загаду НКУС СССР ад 30 ліпеня 1937 года № 00447[3] і актыўным удзелам у сталінскіх рэпрэсіях[4]. У 1938—1941 гадах — студэнт Сельгасакадэміі імя Ціміразева. У 1941—1946 гадах — камісар Горкаўскага танкавага вучылішча, начальнік палітаддзела 15-й танкавай брыгады 5-й гвардзейскай танкавай арміі. У 1946—1950 гадах — старшыня Лухавіцкага райвыканкама Маскоўскай вобласці. У 1950—1953 гадах = начальнік Маскоўскага аблупраўлення сельскай гаспадаркі. У 1953—1956 гадах = начальнік Маскоўскага аблупраўлення сельскай гаспадаркі і нарыхтовак Міністэрства сельскай гаспадаркі. У 1957—1964 гадах = у апараце Эканамічнай камісіі Савета нацыянальнасцяў Вярхоўнага Савета СССР. Узнагароды
Зноскі
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia