Сяргей Уладзіміравіч Русецкі
Сяргей Русецкі (нар. 8 сакавіка 1989, Мінск) — беларускі футбаліст (паўабаронца) і трэнер. У цяперашні час працуе галоўным трэнерам жаночай футбольнай каманды «Зорка-БДУ». Клубная кар’ераВыхаванец клуба «Зорка-БДУ», за які ў 2006—2007 гадах выступаў у Першай лізе. У лютым 2008 года разам з шэрагам іншых беларускіх ігракоў перайшоў у чэшскі клуб «Мост»[3]. З цягам часу стаў адным з асноўных футбалістаў каманды. У пачатку 2012 года з-за траўмы вярнуўся ў «Зорку-БДУ», за якую гуляў у Другой лізе. Другую палове сезона 2012 правёў у другім дывізіёне Швецыі ў клубе «Брагэ». У пачатку 2013 года зноў стаў іграком «Зоркі-БДУ», аднак неўзабаве быў арандаваны клубам Вышэйшай лігі «Мінск». У складзе «Мінска» правёў толькі адзін матч і ўлетку пакінуў каманду з-за траўмы, да канца сезона больш не з’яўляўся на полі. У сезоне 2014 стаў выступаць за «Зорку-БДУ» ў Першай лізе, дзе стаў адным з лідараў каманды. У жніўні 2014 года разам з таварышам па «Зорцы» Аляксеем Хадневічам на правах арэнды далучыўся да магілёўскага «Дняпра», аднак не здолеў замацавацца ў аснове, а каманда па выніках сезона выбыла ў Першую лігу. З 2015 года зноў стаў гуляць за «Зорку-БДУ». Большую частку сезона 2016 прапусціў з-за траўмы. У сакавіку 2018 года перайшоў ва ўзбекскі клуб «Бухара»[4], аднак ужо ў чэрвені таго ж года пакінуў яго[5]. У ліпені 2018 года вярнуўся ў Беларусь, папоўніўшы склад «Смалявічаў»[6]. Спачатку звычайна выхадзіў на замену, пазней стаў з’яўляцца ў стартавым складзе. У студзені 2019 года перайшоў у мінскі НФК[7]. Пакінуў каманду ў жніўні 2019 года[8]. Міжнародная кар’ераУ студзені 2009 года выступаў за малодшую моладзевую зборную Беларусі (да 20 гадоў) на турніры ў Досе, дзе ў трох матчах забіў тры галы. 25 сакавіка 2011 года згуляў за моладзевую зборную Беларусі ў таварыскім матчы супраць Чэхіі (0:2). У кастрычніку 2011 года быў запрошаны ў алімпійскую зборную Беларусі, у стартавым складзе якой выйшаў у матчы супраць другой зборнай Расіі (2:3), аднак быў заменены ўжо ў першым тайме. Трэнерская кар’ераУ лютым 2020 года быў прызначаны галоўным трэнерам жаночай каманды «Зорка-БДУ»[9]. У лістападзе 2023 года атрымаў трэнерскую ліцэнзію катэгорыі A[10]. Статыстыка выступленняў
Крыніцы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia