Другая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе 2013
Другая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе 2013 (23-і чэмпіянат Рэспублікі Беларусь па футболе ў Другой лізе) — трэці па рангу дывізіён (пасля Вышэйшай і Першай ліг) па футболе сярод беларускіх каманд 2013-га года. У турніры прымалі ўдзел 13 каманд, якія разыгрывалі дзве пуцёўкі ў Першую лігу. З самага пачатку турніру ўпэўненае лідарства захапіў клуб «Гомельчыгунтранс», які за 7 тураў да канца чэмпіянату забяспечыў выхад у дывізіён вышэй. За другое месца разгарнулася барацьба паміж мастоўскім «Нёманам» і мінскай «Зоркай-БДУ». Цягам першага круга на другім месцы ішлі мастаўчане, але шэраг няўдалых матчаў «Нёмана» у сярэдзіне другога круга дазволіў «Зорцы-БДУ» перагнаць канкурэнтаў. Але «Нёман» не здаваўся і атрымаў у канцы турніру 6 перамог запар (у тым ліку над «Гомельчыгунтрансам» 4:1 у 24-м туры — адзінае паражэнне гомельскага клуба). «Зорка-БДУ» ж у перадапошнім туры прайграла «Оршы» (0:1) і саступіла другі радок мастаўчанам, якія занялі другое месца і атрымалі пуцёўку ў Першую лігу. Змены ў параўнанні з папярэднім сезонамКлубы, якія выйшлі ў Першую лігу з Другой лігіКлубы, якія выбылі з Першай лігі ў Другую лігуКлубы, якія спынілі выступленні ў Другой лізе
Новыя клубы, якія заявіліся ў Другую лігуІншыя змены
Клубы-ўдзельнікі
Прадстаўніцтва па рэгіёнахУ турніры прымалі ўдзел клубы з усіх абласцей краіны.
Турнірная табліца
Г — гульні, В — перамогі, Н — нічыі, П — паражэнні, Галы — забітыя і прапушчаныя галы, ± — розніца галоў, А — ачкі Вынікі матчаў
Заўвагі. 1. Пры роўнай колькасці ачкоў «Орша» змешчана ў турнірнай табліцы вышэй за «Кобрын», а «Маладзечна-2013» вышэй за «Партызан-МТЗ» дзякуючы перавазе ў асабістых сустрэчах. Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia