Сяргей Уладзіміравіч Федаровіч
Сяргей Уладзіміравіч Федаровіч (нар. 22 мая 1939, в. Малыя Дворцы, Пінскі раён, Брэсцкая вобласць) — беларускі вучоны ў галіне алергалогіі, імуналогіі, дэрматалогіі і прафпаталогіі, заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь, выдатнік аховы здароўя Рэспублікі Беларусь, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь (2002), прэміі НАН Беларусі (2003, 2007). БіяграфіяВышэйшую адукацыю атрымаў у Ленінградскім санітарна-гігіенічным медыцынскім інстытуце, які скончыў у 1967 годзе. З 1968 года працаваў навуковым супрацоўнікам у аддзеле прафпаталогіі Беларускага навукова-даследчага скурна-венералагічнага інстытута, дзе ў 1973 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Фізіка-хімічныя паказчыкі скуры і імуналагічныя характарыстыкі хворых алергічнымі дэрматозамі». У 1975 годзе быў выбраны на пасаду асістэнта, а ў 1988 годзе — дацэнта кафедры прафпаталогіі Беларускага інстытута ўдасканалення ўрачоў. У 1986 годзе абараніў доктарскую дысертацыю на тэму «Эпідэміялогія, патагенез, клініка, дыягностыка, лячэнне і прафілактыка лекавай алергіі». У 1988 годзе назначаюць галоўным алерголагам Мінздрава; выбіраюць на пасаду дацэнта кафедры прафпаталогіі БелМАПО, у 1989 годзе — загадчыкам кафедры медыцыны і гігіены Беларускага інстытута фізічнай культуры. У 1990 годзе — зацверджаны ў званні прафесара. З 1993 года кіруе клінічным аддзелам прафпаталогіі і алергалогіі ГУ «Рэспубліканскі цэнтр гігіены». У 1996 годзе прысвоена ганаровае званне «Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь». Навуковая дзейнасцьЗ’яўляецца кіраўніком навукова-даследчых работ, а таксама Грантаў Беларускага рэспубліканскага фонду фундаментальных даследаванняў. Вынікі навукова-даследчых работ укаранёны ў практыку аховы здароўя са значным сацыяльным і эканамічным эфектам. Таксама ён з’яўляецца кансультантам трох Рэспубліканскіх цэнтраў (алергалогіі, прафпаталогіі і дэрмата-венералогіі) і кансультантам Рэспубліканскай станцыі санітарнай авіяцыі. На працягу амаль 50-ці гадоў аказвае пастаянную лячэбную, кансультатыўную і арганізацыйна-метадычную дапамогу хворым па ўсёй краіне. З’яўляецца кіраўніком Рэспубліканскага цэнтра пабочнага дзеяння лекаў, Старшынёй Рэспубліканскага навуковага таварыства імунолагаў. Быў выбраны ў склад праўлення навуковага таварыства алерголагаў і імунолагаў краін СНД, уваходзіць у склад Прэзідыума Міжнароднага таварыства алерголагаў і імунолагаў, з’яўляецца старшынёй секцыі па гігіене працы і прафпаталогіі праблемнай Камісіі Мінздрава Рэспублікі Беларусь, членам Вучонага савета РНПЦ гігіены і спецыялізаваных саветаў БДМУ і ГУ «ІРНПЦ гігіены» па абароне кандыдацкіх і доктарскіх дысертацый. Сяргей Уладзіміравіч — член рэдакцыйнай калегіі часопісаў «Экалогія і здароўе», «Імуналогія». Пад яго кіраўніцтвам у краіне распрацавана і ўкаранёна тэхналогія спелеалячэння, якая не мае аналагаў у свеце. У Салігорску, на ПА «Беларуськалій», створана падземная рэспубліканская бальніца. 95 % хворых, якія прайшлі лячэнне, адчуваюць сябе пасля «падземкі» вылечанымі. У ходзе даследаванняў раслінных алергенаў, праведзеных клінічным аддзелам прафпаталогіі і алергалогіі РНПЦ распрацаваны і ўкаранёны метад спецыфічнай імунатэрапіі. Айчынная імунаферментная тэст-сістэма замяніла імпартную, пасля якой дыягностыка туберкулёзу стала танней у 8 разоў. Дзякуючы новым тэхналогіям на Мінскім трактарным заводзе зменшылася прафзахворвальнасць. Упершыню даследавана прафесійная алергія на Аршанскім ільнокамбінаце; прапанаваны і прыменены арыгінальныя прэпараты. Шматпланавыя навуковыя распрацоўкі дазволілі знізіць захворвальнасць на Мазырскім нафтаперапрацоўчым, полацкім заводзе «Шкловалакно», Магілёўскім ПА «Хімвалакно», Гродзенскім ПА «Азот». Прапанаваны і ўкаранёны ахоўны крэм Фёдаровіча для прафілактыкі алергіі. Пад яго кіраўніцтвам падрыхтаваны 22 кандыдаты і адзін доктар медыцынскіх навук. З’яўляецца аўтарам больш за 500 навуковых работ, у тым ліку 34 манаграфій, 28 метадычных рэкамендацый, 6 інструкцый, болей 100 вынаходстваў і рацпрапаноў. УзнагародыЛаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь у галіне навукі і тэхнікі (2002, у аўтарскім калектыве) — за цыкл прац «Новыя тэхналогіі прафілактычнай і экалагічнай медыцыны (метады ацэнкі рызыкі ўплыву шкодных фактараў на здароўе насельніцтва, сацыяльна-гігіенічны маніторынг, прынцыпы і сістэма біябяспекі), ліквідацыя эпідэмічнага захворвання масавых інфекцый, папярэджанне імуназалежнай паталогіі», двойчы лаўрэат прэміі НАН Беларусі, узнагароджаны дыпломам «Лепшы вынаходнік Мінскай вобласці», дыпломам і медалём ІІІ Міжнароднай выстаўкі-кірмашу новых тэхналогій, абсталявання, спосабаў лячэння «Свет вынаходстваў і арыгінальных ідэй» у г. Сочы (2003). Ганаровы грамадзянін Пінскага раёна. Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia