Сяргей Уладзіміравіч Шапран
Сяргей Уладзіміравіч Шапран (нар. 11 лютага 1968, г. Рыга, Латвійская ССР) — беларускі журналіст, філолаг, даследчык літаратуры. БіяграфіяНарадзіўся 11 лютага 1968 года ў Рызе (Латвія). Скончыў у 1992 годзе аддзяленне рускай мовы і літаратуры філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта[2]. Яшчэ падчас вучобы пачаў займацца журналістыкай, любімы жанр — інтэрв’ю. Друкаваўся ў перыядычных выданнях «Советская молодёжь», «Час», «Суббота» (Рыга); «Знамя юности», «Имя», «Белорусская деловая газета», «Новы Час», у часопісах «Дзеяслоў», «Абажур» і іншых[2]. У апошнія гады займаецца даследаваннямі жыцця і творчасці Васіля Быкава, Рыгора Барадуліна, Генадзя Бураўкіна, а таксама Уладзіміра Някляева[2]. Член Саюза беларускіх пісьменнікаў[2]. У 2019 годзе выключаны з Беларускага ПЭН-цэнтра за няплату ўнёскаў[3]. УзнагародыАтрымаў дыплом Саюза тэатральных дзеячаў (2000), прэмію «За ўнёсак у развіццё беларускай рок-музыкі» (2007). Лаўрэат прэміі імя Алеся Адамовіча за даследаванне «Васіль Быкаў. Гісторыя жыцця ў дакументах, публікацыях, успамінах» (2011)[2]. Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia