Кузьма Венедыктавіч Кісялёў
Кузьма Венедыктавіч Кісялёў (1 лістапада 1903, Лабковічы, Чэрыкаўскі павет, Магілёўская губерня — 4 мая 1977) — беларускі палітык і дыпламат. БіяграфіяНарадзіўся 1 лістапада 1903 года ў вёсцы Лабковічы Чэрыкаўскага павета Магілёўскай губерні. Скончыў медыцынскі факультэт Варонежскага дзяржаўнага ўніверсітэта па спецыяльнасці ўрач-неўрапатолаг, Інстытут чырвонай прафесуры ў Маскве. З 1932 па 1937 год К. В. Кісялёў — навуковы супрацоўнік Усесаюзнага інстытута эксперыментальнай медыцыны. У 1936 годзе стаў кандыдатам медыцынскіх навук. З 1937 па 1938 год — народны камісар аховы здароўя БССР, з 1938[2] па 1940 год — старшыня Савета народных камісараў БССР. У 1941—1942 гадах працаваў дырэктарам медыцынскага выдавецтва ў г. Маскве, старшынёй Ульянаўскага абласнога выканаўчага камітэта, з 1943 па 1944 год быў першым намеснікам старшыні Савета народных камісараў Беларускай ССР. З 1944 па 1958 год — першы намеснік старшыні СНК і наркам (з 1946 міністр) замежных спраў БССР. З 1958 па 1966 год — Міністр замежных спраў Беларускай ССР. Меў ранг Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла. Быў дэпутатам Вярхоўнага Савета СССР (1937—1958), Вярхоўнага Савета БССР (1938—1967) і членам ЦК КПБ (1938—1966). Прымаў удзел у XV сесіі Генеральнай асамблеі ААН (1960 год) ад нацыянальнага прадстаўніцтва Беларускай ССР (упершыню) у складзе дэлегацыі СССР[3]. Аўтар успамінаў «Запіскі савецкага дыпламата» (1974). Памёр 4 мая 1977 года. Пахаваны на Усходніх могілках у Мінску. Зноскі
Літаратура
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia