Сярцея
Сярцея[1] (руск.: Сертея) — вёска ў Веліжскім раёне Смаленскай вобласці Расіі. Уваходзіць у склад Селязнёўскага сельскага паселішча. НазваНазва паселішча ад назвы ракі Сярцея (левы прыток Дзвіны вышэй Веліжа), на якой паселішча паўстала. Адпачатная балцкая форма — *Serteja. Гідранімічныя адпаведнікі — літоўскія водныя назвы Sert-upis, Sart-upis, Sartė, Sarta, Sartalė, Sartikė, Sart-valkys, латышскія Sārte, Sārt-upe. Звязана з літоўскім sartas «чырванаваты, светла-карычневы», латышскім sārts «чырвоны, румяны»[2]. Іншая, дняпроўская Сярцея цячэ ў іншы бок тут сама, у міжрэччы Дзвіны і Дняпра (адразу на поўдні ад смаленскай Рудні)[3]. У гэтай мясціне міжрэчча «чырванаватасць» рачных водаў адбілася таксама ў назвах рэк Рудамея і Рудамка, звязаных з літоўскім raudas «чырвоны, чырванаваты»[4], ад якога таксама паўднёвалітоўскі гідронім Raudamita з тым жа пашыральнікам -am-[5][6]. Яны цякуць зусім паблізу ад дзвінскай і дняпроўскай Сярцеяў адпаведна, утвараючы адназначны гідранімічны комплекс *Raud- : *Sert-, які дублюецца ў дзвюх суседніх мясцінах. Корань *Sert- таксама ў назве ракі Сярціслаўка (левы прыток Дняпра ніжэй Оршы)[3]. Корань *Sert- пашыраны пашыральнікам -sl-, як у назвах дзесенскай ракі Вярэслінка[7] (Ver- > Вярэя), рэк Дамаслаўка і Нямеслаўка на Павоччы[8] (Dom- > Домса, Nem- > Нёман). Далей да індаеўрапейскага *ser- «чырвоны, чырванаваты»[9], ад якога і назва сожскай ракі Сярпейка (< Сярпея < *Sirpeja)[3]. У назве Сярцея балцкі гідранімічны пашыральнік -ej-, як у водных назвах Асвея, Мярэя, Вярэя. Пашыральнік -ej- выкарыстоўваецца ў літоўскім слова- і назваўтварэнні (tekėti «цячы» — tekėja «цячэнне»)[10]. Блізкія пашыральнікі -ij-, -uj- у водных назвах Ілія, Бабруя. Назва ракі Сярпея значыла «Чырванаватая (рака)» і адлюстроўвала адценне рачной вады. ГісторыяУ гады Вялікай Айчыннай вайны вёска была пад нямецкай акупацыяй з кастрычніка 1941 года, вызвалена ў сакавіку 1943 года[11]. Крыніцы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia