Вярэя
Верэя — горад раённага падпарадкавання ў Нара-Фамінскім раёне Маскоўскай вобласці Расіі. Насельніцтва Вярэі на 2010 г. складае 4,7 тыс. жыхароў. Горад размешчаны на правым беразе ракі Пратва́[1] (басейн Акі), за 111 км на паўднёвы захад ад Масквы, за 27 км да поўдня ад чыгуначнай станцыі Дорахава і за 22 км на поўдзень ад чыгуначнай станцыі Мажайск. НазваНазва паселішча ад назвы аднайменнай ракі Вярэя, на якой паселішча паўстала. Рачная назва Вярэя балцкага паходжання[2]. З шэрагу рачных назваў з коранем Var- : Ver- : Vir-, ад індаеўрапейскага *ṷer- «вада; дождж; рака»[3]. Ад гэтага кораня літоўскае virti «булькацець; варыцца ад награвання», versmė «крыніца», virulys «вір». Гідранімічныя аналагі сярод літоўскіх водных назваў — Varė, Varius, Varena, Var-upė (: Var-), Verys, Vereta, Ver-upė (: Ver-), Virinta, Virėkšta (: Vir-)[4]. Зусім блізкія да вярэйскай назвы і рачныя назвы Вярэйка (< *Ver-ej-) на Верхнім Падонні і Павоччы[5], той жа корань у назве дзесенскай ракі Вярэслінка (Ver-, -sl-)[6]. Такія назвы, як Вярэя, маглі з большай ахвотай надавацца рэкам з мноствам крыніцаў. У назве Вярэя балцкі гідранімічны пашыральнік -ej-, як у падняпроўскіх балцкіх гідронімах *Vedēja, *Rupēja[7], літоўскіх Asveja, Roveja[8], у водных назвах Асвея, Мярэя. Блізкія пашыральнікі -ij-, -uj- у водных назвах тыпу Ілія, Бабруя. Пашыральнік -ej- выкарыстоўваецца ў літоўскім слова- і назваўтварэнні (tekėti «цячы» — tekėja «цячэнне»)[9]. Вярэя ў складзе шэрагу гарадоў з назвамі балцкага гідранімічнага паходжання, што дугой атачаюць Маскву з заходняга боку (Валакаламск, Руза, Мажайск, Нара-Фамінск, Серпухаў)[10]. ЭканомікаУ горадзе — швейная фабрыка (цяпер не працуе), Верэйскі механічны завод (ВЭЗ), філіял маскоўскага ФГУП НВП «Торый», прадпрыемствы па перапрацоўцы сельскагаспадарчай прадукцыі, ФГУП «Мослес» (галаўная арганізацыя). Вядомыя асобы
Крыніцы
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia