Сярэдняя школа № 19 (Мінск)
Дзяржаўная ўстанова адукацыі «Сярэдняя школа імя Я. Купалы № 19 г. Мінска» — сярэдняя навучальная ўстанова ў Мінску. ГісторыяШкола заснавана як 19-е гарадское ніжэйшае пачатковае вучылішча па вул. Каломенскай-38. У 1919 годзе называлася ўжо 19-й беларускай савецкай школы I ступені г. Менска[1], тым часам яе загадчыкам быў Іван Казіміравіч Ярашэвіч. У час кіраўніцтва І. Ярашэвіча ў школе выкладала пісьменніца і педагог Ванда Лявіцкая[1]. ![]() З пачатку 1920-х гадоў яе афіцыйная назва «Сямёхгадовая працоўная савецкая школа № 19 г. Менска» (арфаграфія захавана), у 1920—1930-х гадах размяшчалася па Лагойскім тракце-28. Сярод настаўнікаў 1924 года — Ніна Мікалаеўна Улашчык[2][3], сястра гісторыка Мікалая Улашчыка. Паводле пастановы СНК БССР і ЦК КП(б)Б ад 4 жніўня 1945 года № 1139—292 «Аб увекавечанні памяці народнага паэта Беларусі Янкі Купалы» школе нададзена імя класіка беларускай літаратуры Янкі Купалы. З увядзеннем у СССР раздзельнага навучання , з 1944/45 навучальнага года 19-я школа стала мужчынскай беларускай. У 1944—1962 гадах у школе працавала настаўніцай рускай мовы Гэлена Людвікаўна Раманоўская. У 1974—2008 гадах 19-я школа была школай з паглыбленым вывучэннем матэматыкі, зрабіла за гэты час 32 выпускі. У 1989 годзе атрымала права на сумяшчэнне ўступных і выпускных экзаменаў па матэматыцы ў Мінскім радыётэхнічным інстытуце. З 1968 года матэматыку ў школе выкладае Аляксандр Фельдман, найстарэйшы з педагогаў Беларусі, які працуе[4]. Школьны музейЗ 1976 года ў школе дзейнічае музей Народнай Славы[5], якому пастановай Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ад 10.06.2019 № 35 нададзена званне Народнага. Адна з галоўных яго задач — захоўваць памяць пра выдатных вучняў і настаўнікаў 19-й школы. Пачынаўся музей у 1972 годзе з малога школьнага пакоя, дзе захоўваліся экспанаты ваеннага часу. Ініцыятарам і арганізатарам пошукавай работы навучэнцаў быў дырэктар школы, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны Уладзімір Пятровіч Гуд. Дзякуючы створанаму ў 1974 годзе настаўнікамі гісторыі — Рудольфам Васілевічам Трычэнкам і геаграфіі — Валерыем Міхайлавічам Гелерам «Клубу Следопытов-Искателей Отцовских Подвигов» («КСИОП — 19»[6]), былі сабраны не толькі матэрыялы часоў вайны, але і прадметы этнаграфіі, геалогіі. У 1981 годзе Усесаюзнай камісіяй Міністэрства асветы СССР музею было прысвоена званне «Отличный школьный музей». Гонар экспазіцыі — этнаграфічны збор, прадметы якога былі знойдзены ў асноўным на гарышчах сялянскіх хат на Міншчыне і Віцебшчыне: збаны, ступа, бязмен, кашы з лазы, калоды для бортніцтва, дымакур, кавальскі мех з кляймом майстра, дзверцы ад печы і кафля з замка Радзівілаў, матавілы, прасы, каганец і інш. Загадчыца музея — настаўніца беларускай мовы і літаратуры Іна Шапкова. Вядомыя выпускнікі
Кіраўнікі школы
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia