Плошча паверхні 0,1 км². Даўжыня 0,45 км, найбольшая шырыня 0,3 км, даўжыня берагавой лініі 1,33 км. Найбольшая глыбіня возера дасягае 3,8 м, сярэдняя каля 2,1 м. Аб'ём вады 0,21 млн. м³. Плошча вадазбору каля 15 км². Катлавіна возера тэрмакарставага тыпу, злёгку выцягнутая ў напрамку з захаду на ўсход. Схілы катлавіны спадзістыя, вышынёй да 5 м, на поўдні возера невыразныя. Берагавая лінія слабазвілістая. Берагі нізкія, забалочаныя. Дно возера выслана сапрапелем.
Возера эўтрофнае, слабапраточнае. Упадаюць ручаі, у т.л. з возера Сумаўка. Выцякае ручай у возера Глыбокае.
Моцна зарастае ў заходняй і ўсходняй частках. У возеры водзяцца лінь, шчупак, акунь, карась, краснапёрка, плотка і іншыя рыбы.
Літаратура
Рачэўскі А. М. Сярэднік // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т.5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1986. — Т. 5. — 583 с. — 10 000 экз.