Плошча паверхні 1,63 км². Даўжыня возера 2,38 км, найбольшая шырыня 0,68 км. Найбольшая глыбіня 29,6[3] (29,9[2]) м, сярэдняя 6,8 м. Даўжыня берагавой лініі 6,03 км. Аб’ём вады 11,1 млн м³. Плошча вадазбору 14,4 км². Катлавіна возера лагчыннага тыпу і складаецца з 2 плёсаў — глыбакаводнага заходняга Гоўцы і ўсходняга Сумаўка (глыбіня 15,8 м). Схілы катлавіны вышынёй 1—5 м, спадзістыя. Берагі нізкія (да 0,2 м), месцамі забалочаныя, месцамі зліваюцца са схіламі катлавіны. На поўначы і захадзе возера вышыня берагоў складае 0,5—0,8 м. Дно на мелкаводдзі пясчанае, глыбакаводная частка выслана ілам.
Возера мезатрофнае, слабапраточнае. Зарастае слаба. Шырыня паласы расліннасці да 15 м. Сярод раслін: трыснёг, хвошч, гарлачыкі, шышняк, эладэя[3].
На ўсходзе ў возера ўпадае ручай з возера без назвы, на захадзе выцякае ручай у возера Сярэднік.
Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область (руск.) / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 18. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5.
Республика Беларусь. Витебская область: Общегеографический атлас (руск.) / Ред. И. Н. Шлык. — Мн.: РУП «Белкартография», 2008. — С. 14. — 36 с. — 5 000 экз. — ISBN 978-985-508-049-8.