Штаты Сярэдняга Захаду па вызначэнні Бюро перапісаў ЗШАЧатыры асноўных рэгіёна ЗША (выдзелены розным колерам), уключаючы дзевяць драбнейшых рэгіёнаў (выдзелена рознымі адценнямі).
Сярэдні Захад ЗША (англ.: Midwestern United States, у ЗША прыняты тэрмін проста Сярэдні Захад, англ.: Midwest) — адзін з чатырох геаграфічных рэгіёнаў, на якія падраздзяляюцца ЗША ў адпаведнасці з Бюро перапісу ЗША.
Па стане на 1.7.2007, Бюро перапісу ацэньвае насельніцтва Сярэдняга Захаду ў 66 млн 388,8 тыс. чал., 22 % насельніцтвы краіны. Плошча Сярэдняга Захаду 2 млн 128 тыс. кв. км, 21,6 % плошчы ўсёй краіны.
На тэрыторыі Сярэдняга Захаду размешчаны Геаграфічны цэнтр ЗША і сярэдні пункт пражывання насельніцтва ЗША. Бюро перапісу ЗША падраздзяляе гэты рэгіён на Паўночна-Усходнія штаты Сярэдняга Захаду ЗША (фактычна гэта раён Вялікіх азёр) і Паўночна-Заходнія штаты Сярэдняга Захаду ЗША.
Найбуйнейшыя гарады і гарадскія акругі Сярэдняга Захаду
Чыкага — найбуйнейшы горад Сярэдняга ЗахадуДэтройт — аўтамабільная сталіца ЗША, другі па велічыні горад Сярэдняга Захаду. Від уначы з боку ракі Дэтройт з канадскага горада Віндзар
Найбуйнейшым горадам у рэгіёне з'яўляецца Чыкага, наступныя па велічыні — Дэтройт і Індыянапаліс.
Самым старым горадам на Сярэднім Захадзе з'яўляецца Су Сент-Мэры, заснаваны французскімі місіянерамі і даследчыкамі ў 1668.