Сігнэ Баўманэ
Сі́гнэ Ба́ўманэ (лат.: Signe Baumane; нар. 7 жніўня 1964) — латвійскі аніматар, мастак, ілюстратар і пісьменнік, у наш час жыве і працуе ў Нью-Ёрку. Член Акадэміі кінематаграфічных мастацтваў і навук. Яна таксама з'яўляецца педагогам, выкладала анімацыю ў Інстытуце Прата з 2000 па 2002 год. БіяграфіяСігнэ Баўмане нарадзілася ў горадзе Аўцэ Латвійскай ССР, дзяцінства правяла ў латвійскім Тукумсе і на востраве Сахалін. Літаратурную дзейнасць пачала ў 14-гадовым узросце. У 1989 годзе скончыла філасофскі факультэт Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта[2]. Кар’ераУ 1989 годзе пачала працаваць аніматарам латвійскай анімацыйнай студыі Dauka. Створаныя Баўманэ анімацыйныя рэкламныя ролікі на працягу некалькіх гадоў паказваліся па мясцовым тэлебачанні. У 1991 годзе яна выпусціла свой першы анімацыйны фільм «Ведзьма і карова» для якога яна была сцэнарыстам, рэжысёрам, сцэнографам і аніматарам. Пасля двух гадоў працы ў якасці ілюстратара дзіцячых кніг у Маскве, яна вярнулася да анімацыі, ілюстрацыі і сцэнаграфіі ў 1993 годзе ў Рызе. Яна пераехала ў Нью-Ёрк у верасні 1995 года, стала супрацоўнічаць з амерыканскім аніматарам Білам Плімптанам. У 1998 годзе яна аднавіла сваю працу як незалежны аніматар, стварыўшы некалькі фільмаў. Два з іх, «Жанчына» і «Ветэрынар» былі створаны падчас візітаў у Латвію, астатнія - у Нью-Ёрку[3][4]. Сігнэ Баўманэ ініцыявала і курыравала шэраг незалежных анімацыйных праграм і разам з Патрыкам Смітам і Білам Плімптанам стала арганізатарам Square Footage Films, групы незалежных нью-ёркскіх аніматараў, якія самастойна выдавалі і распаўсюджвалі DVD-дыскі са сваімі працамі[5]. Акрамя анімацыі, Баўманэ з'яўляецца аўтарам мноства карцін і скульптур[6], яна таксама працавала ілюстратарам дзіцячых кніг. Яе анімацыйныя фільмы былі паказаны на фестывалях у Ансі, Берліне, Атаве, Венецыі, на кінафестывалях «Трайбека» і «Сандэнс». Многія з яе прац былі ганараваны ўзнагародамі. У 2014 годзе выйшаў фільм Баўманэ «Камяні ў маіх кішэнях» — гэта поўнаметражная аўтабіяграфічная анімацыйная стужка, якая распавядае пра дэпрэсію, якая пераследвала тры пакаленні жанчын у яе сям'і. «Камяні ў маіх кішэнях» быў высунуты Латвіяй як «Найлепшы фільм на замежнай мове» на 87-ю цырымонію ўручэння прэміі «Оскар», але не патрапіў у ліку намінантаў[7]. Крыніцы
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia