Сіла Нічыпаравіч Гусеў
Сілан (Сіла Нічыпаравіч) Гусеў[1] (14 жніўня 1897, в. Калясянка, цяпер Чавускі раён Магілёўскай вобласці — 31 сакавіка 1986, Мінск) — беларускі празаік. БіяграфіяБыў батраком у памешчыка, з 1913 года працаваў на суконнай фабрыцы ў Пецярбургу. За распаўсюджанне рэвалюцыйных пракламацый у 1914 годзе высланы этапам на радзіму. Працаваў на пабудове чыгункі, служыў на Балтыйскім флоце. У пачатку кастрычніка 1917 года прыкамандзіраваны на крэйсер «Аўрора». Браў удзел у штурме Зімняга палаца. Служыў у Чырвонай гвардыі і Чырвонай Арміі, а таксама на Чарнаморскім флоце. Удзельнічаў у грамадзянскай вайне. У складзе першага Чавускага рэвалюцыйнага атрада ваяваў супраць легіянераў Доўбар-Мусніцкага на тэрыторыі Чавускага, Быхаўскага і Магілёўскага паветаў. У 1921—1930 гадах быў на партыйнай і савецкай рабоце ў Беларусі[2]. Скончыў у 1933 годзе Камуністычны інстытут журналістыкі імя С. М. Кірава ў Менску. Да 1941 г. працаваў дырэктарам Дома творчасці пісьменнікаў БССР і адначасова з’яўляўся рэдактарам літаратурнага альманаха «Атака», рэдактарам літаратурнага аддзела Радыёкамітэта, кансультантам у кабінеце маладога аўтара СП БССР, у 1933—1941 гадах дырэктарам Беларускага аддзялення Літфонду СССР[2]. У гады Вялікай Айчыннай вайны служыў у Савецкай Арміі. Двойчы быў паранены. У пасляваенны час працаваў ва ўстановах культуры, друку Беларусі, у тым ліку адказным сакратаром камісіі аргкамітэта СП БССР, у 1945—1946 гадах вучоным сакратаром Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны[2]. Член Саюза пісьменнікаў Беларусі з 1940 года[2]. Памёр 31 сакавіка 1986 года ў Мінску. Пахаваны на Паўночных могілках Мінска[2] (П-1, 62/23/2)[3]. УзнагародыУзнагароджаны ордэнам Чырвонага Сцяга, ордэнамі Айчыннай вайны 1-й і 2-й ступеняў, медалямі[2]. ТворчасцьУ друку выступаў з 1928 года (часопіс «Полымя рэвалюцыі»). Аўтар зборніка апавяданняў «За жыццё» (Мінск, 1934), аповесці «Шлях юнака» (Мінск, 1938)[2]. КрыніцыЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia